Палітыка

Менск хоча, каб Беларусь пакінула яшчэ 10 дыпляматаў ЗША

02.04.2008 12:12

Беларусь прапануе ЗША прывесьці склад дыпляматаў у амбасадах на парытэтных умоваў па формуле “адзін плюс шэсьць”. Гэта азначае, што ў Менску і Вашынгтону будзе працаваць пасол плюс яшчэ па шэсьць дыпляматаў.


Пра гэта сёньня заявіў намесьнік міністра замежных справаў Беларус Віктар Гайсёнак, адказваючы на пытаньні журналістаў у перапынку пленарнага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў. Намесьнік міністра сказаў, што беларускія дыпляматы ўжо пакідаюць ЗША, а адказу амэрыканскага боку на гэту прапанову пакуль няма. Беларусь скарачае колькасьць пэрсаналу сваёй амбасады ў ЗША да 7 чалавек і хоча, каб гэтак жа зрабілі Злучаныя Штаты, скараціўшы колькасьць акрэдытаваных у Менску дыпляматаў на 10 чалавек. 

Амэрыканская амбасада перадала гэтае патрабаваньне беларускага боку на разгляд у Вашынгтон.

Віктар Гайсёнак таксама заявіў, што адзіны шлях да дыялёгу і паляпшэньня дачыненьняў з ЗША існуе – “поўная і безагаворачная адмена санкцыяў”, уведзеных ЗША супраць канцэрну “Белнафтахім”. “Гэта адзіная падстава, якая можа існаваць для далейшай размовы з ЗША”,-- заявіў Гайсёнак.

На мінулым тыдні штат амбасады ЗША ўжо быў скарочаны пад ціскам беларускага боку амаль удвая — да 17 чалавек. Кіраўнік амэрыканскай амбасады ў Менску Джонатан Мур тады заявіў прадстаўнікам беларускага МЗС, што Злучаныя Штаты лічаць іх патрабаваньні аб скарачэньні штату амбасады ў Менску “неабгрунтаванымі і непасьлядоўнымі ў рамках дыпляматычнай практыкі”.

Пры гэтым ЗША зноў заявілі, што “безумоўнае вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў дасьць магчымасьць пачаць пошук шляхоў паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў”.

Дыпляматычны канфлікт паміж Беларусьсю і ЗША ўзьнік пасьля таго, як ЗША ўвялі абмежавальныя захады датычна дзяржаўнага канцэрну “Белнафтахім”. Амбасадара Беларусі ў ЗША Міхаіла Хвастова адклікалі “для кансультацыяў”. Адначасна беларускія ўлады настойліва рэкамэндавалі паслу ЗША Карэн Ст’юарт таксама пакінуць Беларусь з аналягічнай мэтай, і 12 сакавіка яна выехала зь Беларусі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: ABC
02.04.2008 13:07

Гайсёнак разам з Лукашэнка проста ашалелі бы п'яныя калгасьнікі пасьля як ЗША заблякавалі 1 млрд. USD для Хуго Чавэса ў сваіх банках. Паскакалі дзядзечкі і даскакаліся - цяпер толькі і застаецца скавытаці на увесь Сьвет аб безумоўнай адмене санкцый ...


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
02.04.2008 16:13

Наш адказ Чэмберлену.


Імя:: Лявон
02.04.2008 18:12

Сколько нужно работников в посольстве США, чтобы обеспечить белорусам поездку в эту страну? По правде я не часто встречал людей, которые пытались туда съездить. Обычно это заканчивалось "позорным штампом" в паспорте и потерей довольно приличных денег. А как у вас?


Імя:: яяя
02.04.2008 18:50

Для спраўкі: ў ЗША ёсьць два прадстаўніцтва з Беларусі: гэта Амбасада Рэспублікі Беларусь ў Вашынгтоне і Генеральнае Консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Йорку. Чамусьці пра Генеральнае Консульства нічога не чутна, толькі пра Амбасаду гавораць...


Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
03.04.2008 09:23

"Пакінула"?.. Хммм, "...пакінула 7 дыпляматаў, а 10 каб зьехала". Відаць, так.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks