Палітыка

"Белсат" спадзяецца на падтрымку Эўропы

27.03.2008 14:48

У Варшаве адбылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікоў тэлеканалу “Белсат” і “Радыё Рацыя”, якія вядуць вяшчаньне з тэрыторыі Польшчы.


Дырэктар “Белсату” Агнешка Рамашэўская расказала дзе і ў якіх гарадах былі затрыманьні і ў чыіх кватэрах адбыліся ператрусы.

Паводле сп. Рамашэўскай, усе журналісты, якія сталіся прадметам увагі КДБ, падазраюцца ў справе абразы гонару і годнасьці кіраўніка Рэспублікі Беларусь.

Галоўны абвінавачаны ў гэтай справе – Алег Мініч, аўтар сатырычных мультфільмаў, адным з герояў якіх выступае пэрсанаж, падобны да Аляксандра Лукашэнкі.

У эфіры “Белсату” сапраўды паказваліся гэтыя мульцікі, але людзі, у чыіх офісах і кватэрах быў зроблены ператрус, ніякага дачыненьня да іх ня мелі.

Сп. Рамашэўская выказала спадзяваньне, што ня толькі польскае МЗС, але і адпаведныя структуры Эўразьвязу зробіць рашучыя захады для спыненьня хвалі рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў у Беларусі.

Дырэктар Радыё Рацыя Віктар Стахвюк распавёў пра сытуацыю з “Рацыяй” – адзін чалавек быў арыштаваны, у шмат якіх асобаў, што супрацоўнічаюць з радыё былі праведзеныя ператрусы.

На прэсавай канфэрэнцыі прысутнічалі і прадстаўнікі Эўрапейскага Радыё для Беларусі.

Сёньня ў Польшчы ў паведамленьнях найважнейшых тэлеканалаў інфармацыя нумар адзін – сёньняшнія падзеі ў Беларусі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Iдэаямытны
27.03.2008 17:01

А вы думалi, Лукашэнка так проста дазволiць iснаваць незалежным медыям, няхай i за межамi Беларусi? Пасля таго, як унутры усе газэты перадушыу? Рыхтуйцеся да рэпрэсiяу!


Імя:: Андрусь
27.03.2008 23:46

выпраўце, калі ласка, - не Алесь Мініч, а Алег Мініч.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks