Палітыка

КДБ пацьвярджае інфармацыю БТ

25.03.2008 11:28

Начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязей КДБ Валеры Надтачаеў пацьвердзіў інфармацыю, якая была пададзена ў сюжэце аналітычнай праграмы БТ 23 сакавіка.


“Так, там дастаткова поўна паказана і гэта адпавядае сапраўднасьці. Я пацьвярджаю, што інфармацыя была дакладная, якая паведамлена па БТ. Але ад далейшых камэнтароў устрымаюся”, - заявіў Валеры Надтачаеў.

На пытаньне, што ж гэта за “шпіёнская сетка”, спадар Надтачаеў адказаў, што “там жа сказана, калі вы глядзелі”.

На пытаньне, ці ёсьць затрыманыя, спадар Надтачаеў адказаў:

”Ад далейшых камэнтароў я ўстрымаюся”.

На пытаньне, ці ўзбуджана крымінальная справа спадар Надтачаеў сказаў:

“Па гэтаму пытаньню нічога паведаміць не магу. Гэта ўсё, што я сказаў і больш да гэтага нічога не дадам”.


Беларускае тэлебачаньне ўвечары 23 сакавіка паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася пра выкрыцьцё шпіёнскай сеткі ЗША на тэрыторыі Беларусі.

Паводле журналістаў Беларускага тэлебачаньня, амбасада ЗША нібыта стварыла ў структуры свайго офісу бясьпекі так званую “групу выяўленьня і выкрыцьця”.

Яна складалася з 10 беларускіх грамадзянаў, якія займаліся зборам інфармацыі і перадачай яе амэрыканскаму боку. Ім выдалі адмысловы інвэнтар – фотаапараты, біноклі, відэакамэры і тэлефоны. Паводле БТ, групай кіраваў кадравы супрацоўнік ФБР і адначасова дыплямат амбасады ЗША Курт Фінлі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Anton Горад:: Mensk
25.03.2008 12:52

Хто б сумняваўся..


Імя:: Ганна
25.03.2008 13:36

Як здорава працуюць ворганы! Нідзе ў сьвеце не выкрываюць так шмат шпёнаў як у Беларусі


Імя:: Гендзь Горад:: Менск
25.03.2008 15:05

..Чаго(?!) камэнтавць....Зьвычйная.."Як Боські дзень"..
Правакацыя! Нашых "Разумам датыканых" чэкістаў" па позьве Лукавуса....Й, нічога болей!..
...Бо ў такім разе...Майжьліва, амаль кожнага "наведвальніка" Інтэрнету, які карыстаецьца вольнай паслугай сайтаў. У тым ліку ЦРУ(?!), ФБР, Госдэпам, ды нават сайтам амбасады USA ва ў Беларусі. Для спалучэньня вольнае й "не зайгажаванае" інфармацыі, толькі. Далучыць да шпігуноў....
...Дабраахвотны(па КДБ_ешнаму) Шпігун Амерыкі! Майсеенка Генадзь

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ