Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джонатан Мур абвяргае БТ


Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур заявіў у інтэрвію БелаПАН, што амбасада ня мае шпіёнаў, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі.


Паводле спадара Мура, названыя ў нядаўнім сюжэце на БТ супрацоўнікі амбасады Курт Фінлі і Бэрнард Ніксан зьяўляюцца часткай аховы амбасады і кантактавалі зь мясцовай міліцыяй і Міністэрствам унутраных справаў. Паводле спадара Мура, мець такіх супрацоўнікаў у амбасадзе – звычайная практыка.

Бэрнард Ніксан пакінуў Беларусь яшчэ летам 2007 году, а Курт Фінлі выяжджае зь Беларусі да 27 сакавіка разам зь іншымі супрацоўнікамі амбасады.

Джонатан Мур заявіў, што спадары Ніксан і Фінлі не зьяўляюцца супрацоўнікамі ФБР. Гэта супрацоўнікі дыпслужбы аховы, якая ёсьць часткай Дзярждэпартамэнту.

“У ФБР ёсьць супрацоўнікі, якія працуюць за межамі ЗША, іх пасада звычайна называецца юрыдычны аташэ. Аднак у Менску такога супрацоўніка няма. Юрыдычны аташэ ФБР для дадзенага рэгіёну працуе ў Кіеве. Ён наведваў Беларусь, у яго былі тут сустрэчы, у тым ліку і з прадстаўнікамі МУС. Так што беларускія ўлады цудоўна паінфармаваныя пра рэальнае становішча”, – сказаў Джонатан Мур.

Амбасада ЗША прадставіла сьпіс усіх беларускіх грамадзянаў, якія працуюць у дыпмісіі. “Тут ніякага сакрэту і ніякай змовы няма”, – сказаў спадар Мур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG