Палітыка

БТ раскрыла "шпіёнскую сетку"

24.03.2008 10:48

Першы канал Беларускага тэлебачаньня ў вечаровай праграме 23 сакавіка паведаміў аб раскрыцьці шпіёнскай сеткі ЗША на тэрыторыі Беларусі.


У сюжэце паведамлялася, што сетка была арганізаваная амэрыканскай дыпмісіяй у Менску зь 10 беларускіх грамадзянаў. Імі нібыта кіраваў кадравы супрацоўнік ФБР, які працуе ў пасольстве Злучаных Штатаў.

Паведамляецца, што амаль усіх членаў групы затрымалі яшчэ 13 сакавіка на кватэры, за паўкілямэтра ад дыпмісіі ЗША.

Ні Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі, ні пасольства ЗША гэтай інфармацыі пакуль што не камэнтуюць.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Anton
24.03.2008 10:59

Вот ссылка на видео
http://belarus-live.tv/component/option,com_seyret/task,videodirectlink/Itemid,12/id,2779/


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
24.03.2008 11:26

Мабыць шпiёны вырашылi выкрасьць сакрэтны праект улады па пабудове чарговага сьвiнакомплексу альбо лядовага палаца цi аграгарадка.


Імя:: Стась
24.03.2008 11:42

А я шчыра думаў, што ФБР займаецца толькі “ўнутраСША-шнымі” справамі, а стварэньне ўсякіх шпіёнскіх сетак - справа “брудных рук ЦРУ”, яно ж СІА. І чаго гэтыя “мэрканцы” ня зробяць каб заблытаць наша доблеснае леніска-сталінскае КДБ, сэрца якому даў наш славуты зямляк, вялікі і жалезны ФЭ-лікс! Нават ФБР-ны статут уціхара зьмянілі, падлюгі! Гэт-ж трэ?!!!


Імя:: Ирина Горад:: Могилёв
24.03.2008 13:02

ЛОЖЬ стала краеугольным камнем системы Лукашенко


Імя:: wolny
24.03.2008 15:36

ФБР сапраўды займаецца выведкай, але толькі на тэрыторыі ЗША. Па-за межамі краіны гэтая арганізацыя толькі рассьледвае пэўныя злачынствы і заўсёды працуе афіцыяльна, бо зьяўляецца часткай амэрыканскага міністэрства юстыцыі.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks