Грамадзтва

Амэрыканскага адваката затрымалі ў Менску

17.03.2008 20:36

Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны 12-га сакавіка ў аўрапорце Менск-2 па прылёце з Лёндану.


Пра гэта паведамілі сваякі амэрыканскага адваката, які лічыцца экспэртам ў справах барацьбы з адмываньнем грошай. Вядома, што Эмануіл Зэльцэр адзін час аказваў адвакацкія паслугі былому кіраўніку справамі расейскага прэзыдэнта Паўлу Барадзіну.

Паводле сваякоў адваката, ў праваахоўных органах Беларусі пацьвердзілі факт затрыманьня Э. Зэльцэра, але не камэнтуюць падзею.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks