Палітыка

А.Мілінкевіч сустрэўся з эўрапейскімі лідэрамі

13.03.2008 22:03

У Брусэлі праходзіць саміт кіраўнікоў дзяржаваў Эўразьвязу. Эўрапейская Народная партыя запрасіла на сустрэчу і кіраўнікоў краінаў, якія пакуль не ўваходзяць ў Эўразьвяз – Украіны, Грузіі. Ад Беларусі ў Брусэль быў запрошаны лідэр руху “За Свабоду!” Аляксандар Мілінкевіч.


“Гэта партыя, якая мае большасьць у Эўрапарлямэнце. У гэтай партыі шмат выбітных людзей – прэзыдэнты, прэм’ер-міністры, і напярэдадні саміту яны сустракаюцца, абмяркоўваюць падзеі на кантынэнце. Запрасілі таксама мяне. Гэта вялікі гонар, лічу”, -- сказаў Аляксандар Мілінкевіч.


Удзельнікі саміту прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка і кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна
 
На сустрэчы былі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнты Францыі -- Ніколя Саркозі, Румыніі -- Траян Басеску, Грузіі -- Міхаіл Саакашвілі, Украіны -- Віктар Юшчанка, прэм’ер-міністры Ян Пэтэр Балкенэндэ (Галяндыя), Франсуа Фіён (Францыя), Дональд Туск (Польшча), а таксама прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Бароза, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг ды іншыя. 

Пра што ішла гаворка на сустрэчы, распавядае Аляксандар Мілінкевіч:

“Абмяркоўваліся пэўныя падзеі на кантынэнце: экалёгія, энэрганосьбіты, сытуацыя ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Усе чакаюць нейкіх падзеяў, усе чакаюць перамогі. Лёгка гаварыць, бо ўсе ведаюць пра Беларусь, чаго не было пару гадоў назад”.

Карэспандэнтка: “А нейкія прыватныя размовы, сустрэчы ў кулюарах былі?”

“Фактычна з усімі былі сустрэчы, размовы, былі добрыя словы. Усе цікавяцца, як мы зьбіраемся перамагаць, як мы зьбіраемся дайсьці да людзей, які настрой у грамадзтве, як з мэдыямі.
 
Цікавасьць да Беларусі такая, якой раней не было. Але ня трэба спадзявацца на іх, трэба разьлічваць на сябе”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Васіль
14.03.2008 03:21

Раз ужо размова ў Эўрапарлямэнце, як я зразумеў, будзе рабіцца аб беларускай КУЛЬТУРЫ, тады чаму б Навумчыку, Мілінкевічу, Баршчэўскаму і іншым прадстаўнікам беларускага народа ў Еўрапарламенце не папрасіць ФІНАНСАВАЦЬ з бюджэту ЕЗ развіццё беларускай мовы, як ЯДРА беларускай культуры???!!!

Можна, напрыклад, наладзіць рэгулярнае фінансаванне Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» (ТБМ ) з бюджэту Эўразьвяза; ці можна прафінансаваць хаця б толькі адзін які-небудзь праект, напрыклад беларусізацыю Windows (стварыць ліцэнзійную беларускамоўную версію) і Microsoft Word (праверку беларускай арфаграфіі), можа стварыць беларускмоўную ВНУ дзе-небудзь ў Вільні ці Беластоку, Украіне!!

Бо гэта было бы моцным маральным ўдарам па нацыянальна-нігілістычнаму і савецка-рэваншысцкаму рэжыму Лукашэнкі!!

Спадары Баршчэўскі, Навумчык, Мілінкевіч і іншыя шчырыя беларусы, выкарыстайце вашы асабістыя сувязі ў Эўрапарляменце, каб паспрыяць беларускай мове, як СТРЫЖНЮ беларускай КУЛЬТУРЫ, ў фінансаванні Эўразьвязам!! Хаця б папрасіце ЭЗ дапамагчы, распавядзіце ім аб стане беларускай мовы на прыкладзе кнігі ТБМ "Аняменне. З хронікі знішчэння беларускай мовы", на прыкладзе штогодніх справаздач праваабаронцаў “Вясна” і іншых.

Бо калі вы на выбарах пайдзеце да мяне, я асабіста ў вас папытаюсь, што вы зрабілі ў Эўрапарламенце дзеля беларускай мовы, і вырашу тады ці галасаваць за вас.

Гэта было бы моцным маральным ўдарам па нацыянальна-нігілістычнаму і савецка-рэваншысцкаму рэжыму Лукашэнкі!!


Імя:: abc
14.03.2008 06:56

Гэта яшчэ раз паказвае, што Лукашэнку трэба ісці назад у саўгас і не ганьбіць Беларусь. Прэзыдэнт якога нідзе не упускаюць проста нуль і пасьмешышча на увесь Сьвет.


Імя:: Аляксей Горад:: Менск
14.03.2008 14:18

“Усе цікавяцца, як мы зьбіраемся перамагаць, як мы зьбіраемся дайсьці да людзей, які настрой у грамадзтве, як з мэдыямі."

гэтым ня менш цикавяцца беларусы, тым часам як Мили ня мае аниякай стратэгии альбо канцэпту дзеяньняу. Адны пустыя словы! як жа гэта ганебна, сп. Милинкевич!

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb