Ён прынамсі сказаў: “Мы чакаем, што 7 сакавіка віцэ-міністар замежных справаў Беларусі спадар Валеры Варанецкі паставіць свой подпіс пад гэтым дакумэнтам. Падпісаньне пагадненьня пройдзе ў Брусэлі”.
Дагэтуль беларускімі справамі займаецца офіс Эўракамісіі, які знаходзіцца ў Кіеве і ахоплівае сваёй дзейнасьцю Ўкраіну ды Беларусь. Дарэчы, на пачатку сваёй працы гэты офіс займаўся і Малдовай. Але ўжо больш за два гады таму ў Кішынэве пачаў працаваць самастойны офіс.
Эўразьвяз прапанаваў беларускім уладам стварыць самастойны офіс у Менску яшчэ на пачатку 2006 году. Але сваю згоду на гэта Аляксандар Лукашэнка даў амаль праз два гады. Менавіта ён даручыў Валеру Варанецкаму падпісаць неабходныя дакумэнты.