Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Эўразьвяз падпісалі пагадненьне аб асацыяцыі


Эўразьвяз і Ўкраіна сёньня падпісалі пагадненьне аб асацыяцыі. З эўрапейскага боку свой ​​подпіс паставіць прэзыдэнт Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй, з украінскага — прэм’ер-міністар Арсені Яцанюк.

Бакі таксама падпішуць у Брусэлі дадатковы дакумэнт — так званы «заключны акт», згодна зь якім палітычная частка пагадненьня пачне выконвацца неадкладна, яшчэ да зацьвярджэньня ў парлямэнтах Украіны і краін-сябраў ЭЗ,.

Эканамічная ж частка ўступіць у сілу пасьля завяршэньня выбарчага працэсу ва Ўкраіне, у прамежку паміж летам 2014 і пачаткам 2015 году. Дадатковы дакумэнт, сьцьвярджаюць юрысты, можа быць падпісаны нават у адсутнасьць лідэраў, тэхнічна.

Першымі подпіс пад дакумэнтам паставілі старшыні Эўрапейскай рады і Эўракамісіі Герман ван Рампэй і Жазэ Мануэль Барозу. Пасьля гэтага пагадненьне падпісаў прэм'ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк, а за ім у алфавітным парадку кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 28 краін Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG