Дзьве крымінальныя справы, абвяшчэньне ў вышук, суткі арышту, зьбіцьцё ў міліцыі і эміграцыя — такі кароткі зьмест багатай на падзеі біяграфіі ўраджэнца Воршы, 30-гадовага Сержука Гумінскага. Пра ранейшую актыўнасьць на радзіме і сёньняшняе жыцьцё за мяжой — у праекце Радыё Свабода «Забытыя».