Кніжны кірмаш выстаўнага комплексу “Белэкспа” – там зьявіліся першыя асобнікі “Беларускага софту” 7 верасьня. На дыску “Windows XP” i “Linux”, “Counter Strike”, субтытры да шэрагу мастацкіх і анімацыйных фільмаў ды сотні іншых кампутарных праграмаў на беларускай мове.
За прылаўкам гандляр кніжкамі і дыскамі, аўтар ідэі і мэнэджар выданьня дыска Алесь Мазанік.
Мазанік: “Асноўнае ў гэтым дыску тое, што ўсе гэтыя пераклады ёсьць у інтэрнэце. Але ніхто іх ніколі не зьбіраў на адзін дыск. Такім чынам, мне падаецца, што гэты дыск мае стаць папулярным сярод беларускамоўнай моладзі. Ужо сёньня, толькі атрымаўшы яго з друку, літаральна толькі выняўшы з кардоннага бокса, я адразу яго прадаў. Таму што людзі паглядзелі і ўжо атрымліваюць задавальненьне: кажуць, што дыск ня сорамна і падарыць камусьці. Я вельмі ўдзячны людзям, якія мне дапамагалі. Гэта ў першую чаргу Ўладыслаў “Дракула” і дызайнэр sonCa”.
Карэспандэнт: “Ня будзе прэтэнзіяў што да аўтарскіх правоў?”
Мазанік: “Я гэты момант разглядаў. Я дасылаў стваральнікам праграмаў праз э-мэйл паведамленьні. Тыя людзі, зь якімі я меў стасункі праз інтэрнэт, адказалі, што будуць ня супраць, каб я выкарыстоўваў праграмы ў сваіх мэтах. Да таго ж любы з гэтых перакладаў можна знайсьці ў сеціве і безь мяне. Я не зьбіраюся займацца пірацтвам, бо гэта вельмі непрыемная справа”.
Наступны выпуск зборніка “Беларускі софт” мае выйсьці не пазьней як праз паўгоду.