Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны суд


Алесь Дашчынскі, Менск Праваабаронцы падалі ў Вярхоўны суд скаргу на дзеяньні Мін''юсту, які адмовіў у рэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.

Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч заявіў:

“Мы катэгарычна ня згодныя. І лічым, што рашэньне аб нашай нерэгістрацыі абсалютна беспадстаўнае. Яно не грунтуецца ні на законе, ні на практыцы яго прымяненьня. Абсалютна абмежаваныя правы. Асабліва ў той частцы, дзе адной з падставаў нашай нерэгістрацыі пазначана тое, што, маўляў, ня могуць заснаваць арганізацыю людзі, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці. У тым ліку старшыня нашага аб’яднаньня Алесь Бяляцкі неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у мірных акцыях, у праваабарончых мерапрыемствах.

Такім чынам, Мін''юст пазбавіў 20 чалавек з нашых заснавальнікаў права наогул калі-небудзь засноўваць грамадзкія арганізацыі.

Усё гэта выкладзена ў нашай скарзе. Будзем чакаць яе разгляду”.

Праваабаронцы падалі ў Мін''юст дакумэнты на рэгістрацыю Праваабарончага цэнтру "Вясна" 23 ліпеня . 24 жніўня Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі.

• Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала “Вясну”, 24.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG