На паседжаньні выступілі прадстаўнікі бакоў. Прадстаўніца "Маладога фронту" Наста Лойка заявіла суду пра нязгоду з рашэньнем упраўленьня юстыцыі, бо, зь ейнага гледжаньня, статут "Маладога фронту" цалкам адпавядае закону. Прадстаўніца ўпраўленьня юстыцыі Натальля Янушкевіч пералічыла падставы, паводле якіх было адмоўлена ў рэгістрацыі. Сярод іх -- удзел актывістаў будучай арганізацыі ў несанкцыянаваных акцыях.
Судзьдзя Зоя Салаўёва абвясьціла перапынак .
Маладафронтаўцы не выключаюць, што ўжо сёньня суд можа прыняць рашэньне.
Судзьдзя Зоя Салаўёва абвясьціла перапынак .
Маладафронтаўцы не выключаюць, што ўжо сёньня суд можа прыняць рашэньне.