Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа: “Няма газу – няма базаў”


Радыё Свабода Агляд беларускага сеціва 1 жніўня

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць чарговы віток беларуска-расейскага газавага канфлікту, адмову Беларусі плаціць за газ вызначаную папярэдне суму, і заяву Расеі пра памяншэньне пастаўкі газу на 45 працэнтаў – да ўзроўню рэальнай аплаты. Камэнтары:

“Чамусьці ўявілася карціна: сяло, народ варыць варэньне на дровах. Сумна”;

“Прапаную БРСМ пачаць пілаваць трубу”;

“Чакаем чарговага глупства ад Лу. Ёсьць адчуваньне, што ён зараз чагосьці адмарозіць, як гэта было з нафтай”;

“Масква ніколі не будзе мірыцца з сувэрэнітэтам суседніх краінаў. Краіны Балтыі прайшлі гэты этап "газавай вайны" даўно ўжо. Вось наш час прыйшоў бараніць незалежнасьць. Але кардынальная розьніца паміж намі і прыбалтыйскімі краінамі ў тым, што там рынак, а ў нас тут "савок" і дыктатура”.

Блогер silverrebel публікуе плякат-каляж на тэму беларуска-расейскіх дачыненьняў. Вайсковая бранявая калёна пад расейскім трыкалёрам рушыць за памежны слуп з двухгаловым арлом. Зьверху надпіс па-расейску: “Няма газу – няма базаў”. А зьнізу: “Час сыходзіць дамоў”.

Карыстальнік інтэрнэту project_belarus заклікае ў сваім блогу ахвочых далучыцца да распрацоўкі беларускай інтэрнэт гульні-стратэгіі: “Пакуль ідэя простая: гульня, дзе чалавек ад асобнай сваёй гаспадаркі разьвіваецца ў магната, будуе горад і гэтак далей :) паралельна будзе шмат элемэнтаў побытавай нашай культуры: чым займаліся рамесьнікі, як жылі людзі, што елі-пілі, як дамы будавалі. Квэсты будуць на гэтым пабудаваныя”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Севярын Квяткоўскі, Менск
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG