Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску ўсталявалі крыж памяці ахвяраў таталітарызму


Міхал Карневіч, Ваўкавыск Крыж памяці ўсіх загінуўшых ад таталітарных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі усталявалі на ўезьдзе ў Ваўкавыск з боку Слоніма, на месцы, дзе стаяла вуніяцкая царква. Побач з гэтым месцам адбываліся расстрэлы мірных жыхароў у сталінскія часы. Крыж асьвяціў уніяцкі сьвятар з Горадні.

Зарганізавалі ўсталяваньне крыжа мясцовыя актывісты й грамадоўцы з Горадні, Сьвіслацкага й Мастоўскага раёнаў па ініцыятыве краязнаўцы й дасьледчыка гісторыі Віктара Вайтчука.

Адзін з актывістаў, Уладзімер Хільмановіч, заўважыў для нашага радыё:

Хільмановіч: “Памяць нам дадзеная ад Бога, ад гісторыі, і ўзаконеная самім жыцьцём чалавека. Таму яна не патрабуе нейкіх заканадаўчых дазволаў. Права на памяць маюць усе людзі, народжаныя на гэтай зямлі”.

Ваўкавыскі краязнаўца Мікола Быхаўцаў сказаў, што гэты крыж толькі першая ластаўка, паколькі ніхто й нідзе ў Ваўкавыску й ваколіцах не ўшаноўваў памяці паўстанцаў і пацярпелых ад таталітарных рэжымаў, хаця такіх месцаў шмат.

Быхаўцаў: “У нас у цэнтры горада, на месцы былога вайсковага гарадка, у часы апошняй вайны спачатку знаходзіўся лягер для савецкіх ваеннапалонных, пазьней гета, а яшчэ пазьней – лагер для нямецкіх ваеннапалонных і адначасова – лагер сталінскіх ахвяраў. Але пра гэта ніхто ня ведае й там няма ніякага знака”.

Ваўкавыск, усталяваньне крыжа памяці ахвяраў таталітарызму ў ХХ стагодзьдзі, 14 ліпеня 2007 г.

Ваўкавыск, усталяваньне крыжа памяці ахвяраў таталітарызму ў ХХ стагодзьдзі, 14 ліпеня 2007 г.

Ваўкавыск, усталяваньне крыжа памяці ахвяраў таталітарызму ў ХХ стагодзьдзі, 14 ліпеня 2007 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG