Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўскім замчышчы будуюць праваслаўны храм


Радыё Свабода Без узгадненьня з археолягамі і іхнага нагляду на летапісным Магілёўскім замчышчы аднавілася будаўніцтва праваслаўнага храму.

Доктар гістарычных навук, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ігар Марзалюк назваў несанкцыянаванае будаўніцтва наўмысным зьнішчэньнем нацыянальнага помніку археалёгіі. Ён зьбіраецца падаваць у суд на дзеяньні праваслаўнага прыходу Сьвятых царскіх пакутнікаў і праведнікаў ХХ стагодзьдзя, які будуе храм.

Аднаўленьне будаўнічых работ на “Магіле льва”, як яшчэ называюць Магілёўскае замчышча, пачалося за тыдзень да адкрыцьця афіцыйных урачыстасьцяў да 740 угодкаў Магілёва. У дзень адкрыцьця, 28 траўня, распачне працу міжнародная канфэрэнцыя “Магілёў: мінуўшчына і сучаснасьць”. Яна будзе прысьвечана 430 угодкам наданьня Магілёву Магдэбурскага права.

Будаваць храм пачалі яшчэ ў 2002 годзе, але неўзабаве работы прыпынілася. Ад таго часу будаўнічая пляцоўка заставалася агароджаная.

Сёньня будаўнікі паглыбілі на два мэтры яміну пад фундамэнт, а культурны слой вывезьлі на сьметнік. Акрамя таго да месца будаўніцтва падводзяцца камунікацыі, працягласьць траншэй пад якія сягае 200 мэтраў.

Спроба грамадзкіх актывістаў на чале з Ігарам Марзалюком спыніць будаўніцтва выклікала абурэньне з боку прадстаўнікоў праваслаўнага прыходу Сьвятых царскіх пакутнікаў і праведнікаў ХХ стагодзьдзя. Грамадзкіх актывістаў ды журналістаў абражалі, пагражалі расправай з боку КДБ.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на Магілёўскім замчышчы пабудуюць праваслаўны храм-помнік пакутнікам і воінам, што загінулі за айчыну ў XX стагодзьдзі.

Гл. таксама:

Магілёўскае замчышча стане праваслаўным



З Магілёўскага замчышча вывозяць культурны слой

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG