Акцыя пратэсту доўжылася блізу двух гадзінаў. За гэты час нікога зь непасрэдных удзельнікаў не затрымалі. Моладзь правяла пікет ды арганізавала збор подпісаў за захаваньня ільготаў студэнтам. Студэнты працягнуць зьбіраць подпісы непасрэдна ў ВНУ, а потым перададуць іх ва Ўправу адукацыі Магілёўскага гарвыканкаму.
Адзін зь лідэраў магілёўскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандар Анісімаў паведаміў “Свабодзе”, што на групу моладзі, якая ішла на акцыю, напалі невядомыя ў цывільным і моцна пабілі людзей.
Адзін зь лідэраў магілёўскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандар Анісімаў паведаміў “Свабодзе”, што на групу моладзі, якая ішла на акцыю, напалі невядомыя ў цывільным і моцна пабілі людзей.