Спадарыня: “Я сама інвалід другой групы. Трошкі ёсьць дапамога: бясплатны праезд, 10 працэнтаў лекі каштуюць, а больш нічога асаблівага няма”.
Спадар: “Трэба ствараць для інвалідаў умовы. А ў нашай дзяржавы няма вялікай магчымасьці. Недахоп сродкаў”.
Спадарыня: “У мяне ёсьць інвалід дзяцінства. Нарадзіўся інвалідам. Дзьве ручкі падкурчаныя вось гэтак... За пэнсію маці жыве”.
Спадар: “Нейкія ільготы патрэбныя. Вунь сядзіць жанчына й зьбірае на пратэзы. А чаму б дзяржаве не зрабіць ёй пратэзаў?”
Спадарыня: “Вось я сяджу. На сёньняшні дзень у мяне няма ног. Я нічога не магу дамагчыся. Хіба наша ўлада справядлівая? Два гады ў мяне была першая група, а цяпер далі другую групу. Вось я толькі поўзаю... Я атрымліваю 128 тысяч рублёў. І я мушу сядзець з працягнутай рукою. Я ня веру, што мяне ня бачыць Лукашэнка. Мне здаецца, калі б у яго было сэрца, ён бы спыніўся і спытаў: “Чаго ты сядзіш?” Няўжо б дзяржава моцна пабяднела?”
Спадар: “У мяне другая група. Я маю самае галоўнае права – на жыльлё. Напісаў на адрас прэзыдэнта. Атрымаў адпіску. Вось і ўсё права”.
Спадарыня: “Ня надта добрае становішча гэтых інвалідаў. Ня вельмі зьвяртаюць на іх увагу. Хаця б была да іх большая ўвага з боку лекараў”.
Спадарыня: “У мяне сястра і маці інваліды. Сястра – інвалід зь дзяцінства, маці стала ім пасьля інфаркту. Здавалася б, лекі павінны быць бясплатнымі, але нічога гэтага на дадзены момант няма. Усё робім самі, клапоцімся пра сябе самі. Вось зьбіраюцца ільготы адмяняць. Будзем спадзявацца, што інвалідаў яны не закрануць”.
Спадарыня: “Трэба ісьці да Бога. Бог будзе абараняць. Інвалідам даваць здароўе”.