Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майстар эўрапейскай журналістыкі заклікаў калегаў больш пісаць пра Беларусь


Радыё Свабода У Вене ў рамках 60-га міжнароднага тыдня кнігі адбылося ўручэньне прэміі “За талерантнасьць у думках і дзеяньнях”. Яе ляўрэатам стаў аўстрыйскі журналіст, выдавец і перакладчык Марцін Полак. У часе ганараваньня, якое адбылося ў Венскай ратушы, 63-гадовы майстра літаратурнай журналістыкі, – так пішуць пра яго эўрапейскія крытыкі, – выступіў з прамовай, прысьвечанай Беларусі.

Сам Марцін Полак “не зьяўляецца прыхільнікам талерантнасьці і лічыць яе састарэлым паняцьцем”. Паводле ягоных словаў, “сёньня талерантнасьць дапамагае не слабым, а бесцырымонным”.

Колішні карэспандэнт нямецкага выданьня “Der Spiegel”, цяперашні вольны журналіст, літаратар ды перакладчык, рэзка крытыкуе памяркоўную пазыцыю заходняй дэмакратыі і СМІ ў дачыненьні да беларускай сытуацыі.

“Палітычная атмасфэра ў Беларусі вельмі душная. Але ж чаму так адбываецца, што мы, эўрапейцы, ведаем пра гэта вельмі мала?”, – заявіў у часе цырымоніі атрыманьня прэміі Марцін Полак. Паводле ягоных словаў, “гэта сорамна для Эўропы, абмяжоўвацца такімі катэгорыямі як “апошняя дыктатура Эўропы” ці “музэй сталінізму пад адкрытым небам”, і пры гэтым амаль нічога не пісаць пра прычыны цяперашняй сытуацыі. Напрыклад, пра атмасфэру страху, якая існуе ў грамадзтве, пра слабую апазыцыю, якая, тым ня менш, імкнецца супрацьстаяць рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі, пра адсутнасьць свабоды слова, пра перашкоды, якія ажыцьцяўляюцца на шляху разьвіцьця нацыянальнай мовы і літаратуры Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG