Адмысловы зварот БХК падрыхтаваў у Генэральную пракуратуру Беларусі. У ім выкладзена просьба, правесьці праверку па фактах проціпраўных дзеяньняў асобных удзельнікаў маршу. Таксама БХК просіць пракуратуру прыцягнуць да адказнасьці вінаватых службовых асобаў органаў унутраных справаў, якія “дапусьцілі скандаваньне фашысцкіх лёзунгаў і зьбіцьцё ўдзельнікаў мітынгу”.
Назіральнікі БХК цьвердзяць, што шэсьце пачалося а 12.45. Але праз пятнаццаць хвілінаў сябры “Белай волі” пачалі скандаваць фашысцкія лёзунгі, разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг са свастыкай. Потым адбылася бойка паміж белавольцамі і анархістамі. У выніку ёсьць шпіталізаваныя.
Паводле папярэдняй інфармацыі БХК, бойка была справакавана прадстаўнікамі прафашысцкіх арганізацый “Белая воля” і “Белая Русь”,
Беларускі Хэльсынскі камітэт просіць мэдыі дапамагчы ва ўстанаўленьні ахвяраў і сьведак сутычкі па вуліцы Сурганава падчас Сацыяльнага маршу. Праваабаронцы мяркуюць сабраць доказы для правядзеньня грамадзкага расьсьледаваньня.
Усіх, хто валодае нейкай інфармацыяй, БХК просіць зьвяртацца па тэлефоне 8 017 222 48 01 альбо 8 017 222 48 00
Якога колеру ідэі “Белай волі”? , 5.11.2007 Канавальчык: “Калі Івашкевіч хоча абвінаваціць мяне ў тым, што я – супрацоўнік КДБ, хай ён гэта зробіць"., 5.11.2007 Сацыяльны марш: “Не атрымліваецца новага па-за межамі сцэнароў, адпрацаваных гадамі” , 05.11.2007 “Праскі акцэнт”. Сацыяльны і Эўрапейскі: адрозьненьні і падабенствы , 04.11.2007 У Сацыяльным маршы ўзялі ўдзел людзі розных узростаў і поглядаў , 04.11.2007 Удзельнікі Сацыяльнага маршу — пра шэсьце і акцыю на Кастрычніцкім пляцы , 04.11.2007