Слухаць:
У калідоры і клясах музычнай школы (якая, дарэчы, хутка адзначыць 50-годзьдзе) цёпла і ўтульна. Празь сьцены кабінэту дырэктара чуваць, як у суседніх пакоях рэпэтуюць дзеці.
Карэспандэнт: “На пачатку году была цэлая праграма эканоміі электраэнэргіі. Што рабілася ў вашай школе? Што чуваць цяпер?”
Бібік: “Мы зрабілі папярэджаньне. Усе качагары паставілі свае подпісы, каб не забывацца выключаць помпы. Усе папярэджаныя, калі выходзіш з памяшканьня, выключаць сьвятло. Мы адказна паставіліся да падрыхтоўкі вокнаў да зімы. Клалі вату, заклейвалі з двух бакоў. Не карыстаемся болей абагравальнікамі”.
Карэспандэнт: “А ці ня зьнікла адчуваньне ўтульнасьці?”
Бібік: “У нас ніколі не было, каб тэмпэратура была ніжэйшая за 18 градусаў. Праходжу па клясах, бяру дзяцей за ручкі. Цёпленькія ручкі — значыць, усё нармалёва, можна працаваць. Зразумела, што халоднымі рукамі ніякай тэхнікі не пакажаш, пасажу не сыграеш. Калі будзе холадна, гэта будзе адбывалаўка — таэрытычна на ўроку папрацавалі, а трэба тэхніка рукамі”.
Карэспандэнт: “Калі папярэдне дамаўляліся на сустрэчу, вы сказалі, што працягваеце змагацца з ураджаем. Выкладчыкаў часам прыцягваюць на сельскагаспадарчыя працы?”
Бібік: “Прабачце, я б не сказаў, што часам — увесь час прыцягваюць. На вёсцы цяпер працаваць няма каму. Таму гэта такая неабходная патрэба. Канечне, на полі ад яго меней карысьці, чым калі б ён правёў урок. Але хто, як ня мы?”
Карэспандэнт: “Як такая дапамога адбіваецца на навучальным працэсе? На якасьці выкладаньня?”
Бібік: “Адмоўна. Вучань недаатрымлівае веды. Калі на іспыце вучань сыграў горш, што яму ставіць? Як ён сыграў? Ён тады скажа: “Вы не далі мне ўсіх гадзінаў”. Калі паставіць высокую адзнаку, пачне працаваць псыхалёгія: я дрэнна сыграў, а мне паставілі добрую адзнаку, дык навошта мне далей гнуцца?”
Нагадаю, што Івянец — мястэчка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Адсюль да сталіцы 60 кілямэтраў.
Госьць праграмы “Абеды ў Івянцы” дырэктар музычнай школы Казімір Бібік. Яму 62 гады, нарадзіўся ў вёсцы Сівіца, за некалькі кілямэтраў ад мястэчка.
Карэспандэнт: “Як вы сталі музыкам і выкладчыкам?”
Бібік: “Некалі мой бацька старэйшаму брату за тое, што ён быў паслухмяны і майстар на ўсе рукі, набыў гармонік. Брат зрабіў куфар для гармоніка і хаваў інструмэнт пад замком. Брат — у школку, а я на печы цьвіком калупаюся і адкрываю замочак.
Паступова я пачаў падбіраць нейкія мэлёдыі. Аднойчы бацькі запелі песьню. Я кажу: “Татуся, ці можна мне гармонік?” Дасталі гармонік. Я ціскаў адным пальцам, але дапамагаў. Яны зьдзівіліся. Я прызнаўся, што краў гармонік. Тады мне дазволілі ім карыстацца. Недзе ў восем год я граў вальс, польку і “Лявоніху”.
Восем клясаў скончыў і, калі так можна вобразна выказацца, уцёк у музычную вучэльню. Там мне сказалі, што на гармоніку ня вучаць. Давай, кажуць, ідзі на балалайку. Мне было ўсё адно, на што ісьці, абы музыцы вучыцца. Скончыў вучэльню па клясе балалайкі.
Вярнуўся з войска — завочна скончыў па баяне Маладэчанскую вучэльню. А ў 1993 годзе скончыў унівэрсытэт культуры па аркестравым дырыгаваньні”.
Карэспандэнт: “Вы дырэктарам музычнай школы дваццаць гадоў. Да чаго болей ляжыць душа: да кіраваньня ці да музыкі?”
Бібік: “Разрываецца душа на часткі. Калі б у мяне была такая адзінка, як загадчык гаспадаркі, паклаў бы на яго ўсе абавязкі. Хочацца акунуцца ў творчасьць. Але ўвесь час трэба нешта даставаць і выбіваць. Таму шмат часу ідзе на гаспадарчую працу”.
Карэспандэнт: “Атрымліваецца, што гэтая гаспадарчая і адміністрацыйная дзейнасьць вам у цяжар...”
Бібік: “Хочацца, каб усё было лепей. І ня хочацца здаваць гэтую пасаду таму, хто будзе абыякава ставіцца да справы. У цяжар ці не, але хварэеш за школу і калектыў, каб людзі працавалі ў чалавечых умовах”.
На нейкі час прыпынім гутарку з Казімірам Бібікам і перанясемся ў хату пэнсіянэра Мікалая Куксо. На стале — кава, канапкі й каўбаса пальцам пханая.
Былы судзьдзя, адвакат і настаўнік у кожным выпуску нашай праграмы дае справаздачу пра зьмену коштаў у івянецкіх крамах і на рынку. Вось і гэтым разам Мікалай Куксо гаворыць пра жыцьцё месьцічаў моваю лічбаў.
Куксо: “Пайшоў учора ў краму. Быў галяндзкі сыр за дзевяць зь нечым тысяч. Зірнуў... Божухна! 14 тысяч з хвосьцікам гэты самы сыр! Хто яго будзе набываць? Кошт падвысіўся на траціну.
Кошт алею ўжо перамахнуў 5 тысяч, а раней ён каштаваў 2 тысячы. Апошнім часам чатыры разы падвышалі кошты на хлеб. Кожны раз на 40 рублёў”.
Карэспандэнт: “Кажуць, да вас прыяжджаў Лукашэнка...”
Куксо: “Ён прыяжджаў у Пяршаі. У лазьні на гэты конт была цікавая гутарка. Кажуць, прывезьлі туды некалькі камбайнаў. А як ён паехаў, забралі з тэрыторыі таго калгасу і камбайны. Кажуць, што дзяцей у школе запёрлі, пакуль Лукашэнка там хадзіў”.
Карэспандэнт: “Навошта?”
Куксо: “Каб пад нагамі не заміналі, напэўна. Лукашэнку з Івянца кветкі вазілі. Дзяўчатаў два разы вазілі на пляцоўкі, дзе яны павінны былі ўручаць кветкі. А шостай раніцы павезьлі на адну пляцоўку, а празь некалькі гадзінаў — на іншую. Мусіць, каб тэрарыстаў увесьці ў зман. Гэтых дзяўчатаў да трох гадзінаў дня трымалі. Нават не пакармілі.
Казалі, што ў нейкага чалавека была хата разваленная, дык за адну ноч уставілі шклопакеты і ўсё пафарбавалі. І чалавек той мае цяпер добры дом. Каб Лукашэнка ў кожную вёску прыяжджаў — во б было жыцьцё!”
Сваімі назіраньнямі пра тое, як мяняецца дабрабыт жыхароў Івянца, дзеліцца герой праграмы Казімір Бібік.
Бібік: “Калі глядзець суадносіны заработнай платы і коштаў, варта жадаць лепшага. Кошты апярэджваюць тое, што мы зарабілі”.
Карэспандэнт: “Ці мяняўся за гэты год заробак у вас і вашых падначаленых?”
Бібік: “Не. У нас заробак залежыць ад таго, якая нагрузка. Скажам, летась у супрацоўніка было трыццаць гадзінаў, а сёлета ёсьць магчымасьць даць яму 35 гадзінаў. Ад гэтага і заробак мяняецца.
А каб падвышалі пэдагагічную стаўку, за мінулы год толькі адзін раз было. У нас гаспадарчы разьлік. Нам трэба здаваць бізнэс-плян. Здаем інструмэнты ў пракат, граем канцэрты. На гэтыя грошы выпісваем ноты, фарбу, мыла”.
Карэспандэнт: “Гэта такая палітыка, каб школа магла зарабляць, альбо гэта вашая ўласная ініцыятыва?”
Бібік: “Кожны павінен зарабляць, а не сядзець на шыі. Зарабляць, колькі можа. Нам плянаў не даводзяць”.
Карэспандэнт: “Якая цяпер плата за навучаньне? Ці па кішэні яна людзям?” Бібік: “Я мяркую, што па кішэні. Баян, акардэон — 10 тысяч, духавікі — 7 тысяч на месяц. Вучацца тыя, у чыіх сем’ях ёсьць заробак”.
Карэспандэнт: “Ці можна паводле дзяцей меркаваць пра дабрабыт у сям’і?”
Бібік: “Рэдка якое дзіцё пешшу прыходзіць — бацькі на машынах прывозяць. Дый амаль усе з мабільнікамі. Канечне, хто ня можа аплаціць навучаньне і набыць інструмэнт, сваё дзіця вучыць не павядзе.
Хацелася б сказаць пра ўзровень. Калі браць тэхніку і складанасьць рэпэртуару, з кожным годам вышэй і вышэй. Цяпер дзеці пры паступленьні выконваюць творы, якія мы гралі на выпуску з музычнай вучэльні. У нас цяпер палянэз Агінскага граюць у сярэдняй клясе”.
Навасьпечаны пэнсіянэр, а нядаўна настаўнік матэматыкі Іван Вальчэўскі прымае мяне на сваёй кухні. За ягонай сьпінай — плён некалькіх месяцаў рамонту: новы газавы кацёл і душавая кабінка.
Спадар Вальчэўскі кажа, што на рамонт зьбіралі ледзь ня год, сьпяшаліся зрабіць усё яшчэ да пачатку халадоў. Ён хваліцца, што новы кацёл спажывае меней паліва і грэе лепей.
Вальчэўскі: “Сёньня я вам упершыню скажу, што калі паедзем на рынак, будзем глядзець на кошты — набыць нам гэта ці не. Мы сталі жыць толькі на дзьве пэнсіі, і наш бюджэт паменшыўся на 500 тысяч. Няма майго заробку, які я атрымліваў у школе, а кошты ўвесь час растуць і растуць.
А што з харчоў можна набыць у запас? Рыбы шмат не набудзеш. Маем у запасе пару кіляў мукі, цукру і алею некалькі бутэлек. Маразільнік не гумовы, каб ён расьцягваўся і можна было ў яго пхаць і пхаць.
Я сваёй жонцы ўжо сказаў, што трэба адкласьці грошы, каб 25-га чысла мы ўсё аплацілі. Мы не прызвычаіліся быць некаму нешта вінныя”.
Карэспандэнт: “Як мяняюцца настроі людзей у зьвязку з ростам коштаў?”
Вальчэўскі: “Я мяркую, што ў лепшы бок не мяняюцца. Сацыяльны марш пакажа, колькі людзей выйдзе. Толькі галодны страўнік прымусіць беларуса пра нешта думаць. Больш нішто не прымусіць!
Ніякая апазыцыя, ніякі друк незалежны — ніхто яго не ўскалыхне! Калі чалавек падымецца зранку і пабачыць, што няма чаго есьці, тады ён задумаецца: Куды мы зайшлі?”
Карэспандэнт: “Як вашая котка Марта?”
Вальчэўскі: “Добра харчуецца — сталы рацыён, рыба путасу. Калі казаць пра путасу, кошт падняўся ў два разы. Цяпер каштуе 3500, а была некалі 1800 рублёў”.
Карэспандэнт: “Вы ёй меней рыбы сталі даваць?”
Вальчэўскі: “Ну як тут меней атрымаецца? Усё адно два кавалачкі на дзень зьядае”.
Карэспандэнт: “На пачатку году вы вырашылі не даваць ёй рыбу і прымушалі есьці “Кітыкэт”. Яна яго ня ела. Котка вас перамагла і вы зноў даяце ёй путасу...”
Вальчэўскі: “Як не далі ёй рыбы, яна паходзіць-паходзіць і скрывіўшыся пачынае трушчыць “Кітыкэт”.
Карэспандэнт: “Можа спыніць выдаткоўваць грошы на путасу, хай есьць “Кітыкэт”?”
Вальчэўскі: “Як жа ты спыніш? Хто ня зойдзе ў хату, першыя словы: “Якая ў вас прыгожая котка!”
На 5-тысячны Івянец — два касьцёлы. Іх тут адрозьніваюць не паводле назвы, а паводле колеру — белы касьцёл і чырвоны.
Белы — Сьвятога Міхаіла. За савецкім часам тут месьцілася філія Менскага трактарнага заводу.
Касьцёл аднавілі. Цяпер тут дзейнічае нядзельная школа для самых маленькіх, а таксама сьпеўная майстэрня — штогадовая музычная майстар-кляса для моладзі, якая сьпявае і грае хрысьціянскую музыку.
Чырвоны касьцёл — касьцёл сьвятога Аляксея. Помнік нэаготыкі. За савецкім часам таксама быў зачынены. Тады будынак прыстасавалі пад сховы Бібліятэкі імя Леніна. Цяпер імша тут праходзіць на беларускай і польскай мовах.
Ксёндз Гжэгаж служыць у чырвоным касьцёле крыху болей за год.
Гжэгаж: “Сто гадоў касьцёлу Сьвятога Аляксея хочам сьвяткаваць 17 лістапада. На 16 лістапада прыпадае сьвята Маці Божай Вастрабрамскай. У нашым чырвоным касьцёле ёсьць абраз Маці Божай, і мы вырашылі, што гэта будзе ўдалы час”.
Карэспандэнт: “Чакаеце нейкіх гасьцей?”
Гжэгаж: “Мы запрасілі біскупа. Будзе шмат гасьцей з Польшчы. Запрошаныя ксяндзы, якія раней працавалі ў касьцёле, і людзі, якія зь ім былі зьвязаныя. Прыедзе нехта зь сям’і фундатараў. Я ў інтэрнэце знайшоў гэтых людзей.
У Польшчы ёсьць Таварыства Плявакаў. Жонка фундатара Эдварда Кавальскага была з роду Плявакаў. Пан Станіслаў, якога я запрасіў, — прэзыдэнт гэтага таварыства. Ён хоча абавязкова прыехаць”.
На цэнтральным пляцы Івянца адзінаццаты год будуецца праваслаўная царква сьвятой Эўфрасіньні. Вернікі спадзяюцца да Калядаў завяршыць будаўніцтва — засталіся ўнутраныя працы.
У нашай праграме ўдзельнічае маладая верніца Валерыя. У царкве яна дапамагае настаяцелю айцу Віктару. Валерыя вучыцца ў Інстытуце тэалёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Карэспандэнт: “Чым жыве царква апроч будаўніцтва?”
Валерыя: “Праводзяцца заняткі ў нядзельнай школе. Семдзесят пяць вучняў. У першай клясе выкладаньне вядзецца на беларускай мове. У царквы ёсьць некалькі праектаў дапамогі людзям пажылага ўзросту, якія знаходзяцца ў цяжкім стане. У нас арганізаваная сталоўка для дзяцей, у сем’ях якіх цяжкае матэрыяльнае становішча”.
Карэспандэнт: “Ваш прыход вылучаецца беларускай мовай. Адкуль гэта пайшло?”
Валерыя: “Айцец Віктар у часе адпраўленьня набажэнстваў асноўныя моманты — чытаньне Эвангельля, малітвы, казані — праводзіць на беларускай мове. Гэта ўплывае на тое, што і размаўляць мы пачынаем па-беларуску.Тое, што мы бачым у царкве, адбіваецца і на нашым жыцьці”.
Карэспандэнт: “Як да гэтага ставяцца людзі?”
Валерыя: “Я ня чула адмоўных водгукаў. Мяркую, што часам нават больш зразумела чалавеку, калі чытаюць па-беларуску”.
Апошняе пытаньне госьцю праграмы “Абеды ў Івянцы”, дырэктару музычнай школы Казіміру Бібіку.
Карэспандэнт: “Зь якім музычным творам вы параўналі б жыцьцё ў Івянцы?”
Бібік: “Як цыганскі танец: разьвіваецца з выхадам. Спадзяюся, што мы яшчэ дойдзем да такога фіналу, дзе будзе вогненны танец”.