Цыганкоў: “Які на сёньня стан беларускага настаўніцтва? Наколькі прэстыжная гэтая прафэсія? Як грамадзтва ставіцца да настаўнікаў?”
Баршчэўскі: “Беларускае настаўніцтва вярнулі ў стойла. Вярнулі ў стан даперабудовачных часоў (да 1985 году), калі настаўнік выконваў, як у расейскай імпэрыі, функцыю правадніка палітыкі, умацаваньня ўлады. Дзеля гэтага настаўнікаў актыўна выкарыстоўваюць у выбарчых камісіях для легітымізацыі існуючай улады.
Творчы пачатак, які пачаў у настаўніцтва праяўляцца ў пачатку 90-х гадоў, зноў адышоў назад. Настаўнік ня мусіць быць эгаістам, павінен заўсёды думаць пра іншых, а ня толькі пра сябе, умець аддаваць, а ня браць. Таму і стаўленьне ў грамадзтве да настаўніка вярнулася на ўзровень 1985 году. Цяпер настаўнік – гэта той, хто толькі трансьлюе празь дзяцей, у тым ліку і бацькам, волю вышэйшай улады”.
Цыганкоў: “Але апошнія дзесяцігодзьдзі неяк прынята лічыць, што настаўнікі – адны з самых кансэрватыўных слаёў насельніцтва. Яны падтрымліваюць уладу, баяцца нейкіх рэформаў, новаўвядзеньняў. Можа тут спэцыфіка працы? Кожны дзень даводзіцца нешта шмат разоў тлумачыць дзецям – як тут ня стаць кансэрватыўным?”
Цыганкоў: “Усе мы водзім сваіх дзяцей у школу і часам зьдзіўляемся, наколькі невысокі інтэлектуальны ўзровень, узровень ведаў настаўнікаў. Напрыклад, у добрай прэстыжнай беларускамоўнай гімназіі настаўніца ня вельмі добра валодае беларускай мовай, настаўніца ангельскай ня вельмі добра валодае ангельскай. Чаму гэтак адбываецца? Можа, працуе матэрыяльны чыньнік – настаўнікі атрымліваюць па 300-400 тысяч?”
Баршчэўскі: “Не, гэта тлумачыцца іншым. У многіх настаўнікаў няма магчымасьці, няма жаданьня расьці, вучыцца. Атрымалі дыплём – і ўсё, супакоіліся на гэтым. Я разумею гаспадыню, у яе шмат праблемаў хатніх. Але калі ты ўзяўся за настаўніцкую прафэсію, ты мусіш кожны дзень самаадукоўвацца, шукаць час, магчымасьці, і не спыняцца.
Ня так важны і матэрыяльны чыньнік. Тыя добрыя настаўнікі, якіх я ведаю – нягледзячы на малыя заробкі, яны такія, да якіх дзеці цягнуцца. Гэта проста трэба мець талент, гэта творчая работа, уменьне наступіць на горла сабе, умець аддаваць сябе іншым. А калі гэтага няма, то тут ніякія грошы не дапамогуць.”
Баршчэўскі: “Беларускае настаўніцтва вярнулі ў стойла. Вярнулі ў стан даперабудовачных часоў (да 1985 году), калі настаўнік выконваў, як у расейскай імпэрыі, функцыю правадніка палітыкі, умацаваньня ўлады. Дзеля гэтага настаўнікаў актыўна выкарыстоўваюць у выбарчых камісіях для легітымізацыі існуючай улады.
Творчы пачатак, які пачаў у настаўніцтва праяўляцца ў пачатку 90-х гадоў, зноў адышоў назад. Настаўнік ня мусіць быць эгаістам, павінен заўсёды думаць пра іншых, а ня толькі пра сябе, умець аддаваць, а ня браць. Таму і стаўленьне ў грамадзтве да настаўніка вярнулася на ўзровень 1985 году. Цяпер настаўнік – гэта той, хто толькі трансьлюе празь дзяцей, у тым ліку і бацькам, волю вышэйшай улады”.
Цыганкоў: “Але апошнія дзесяцігодзьдзі неяк прынята лічыць, што настаўнікі – адны з самых кансэрватыўных слаёў насельніцтва. Яны падтрымліваюць уладу, баяцца нейкіх рэформаў, новаўвядзеньняў. Можа тут спэцыфіка працы? Кожны дзень даводзіцца нешта шмат разоў тлумачыць дзецям – як тут ня стаць кансэрватыўным?”
”Калі ты ўзяўся за настаўніцкую прафэсію, ты мусіш кожны дзень самаадукоўвацца”
Баршчэўскі: “Настаўнік проста павінен адчуваць, што ён працуе, каб аддаваць сябе, а ня браць у іншых. І такую якасьць ня выхаваеш ні ў якой пэдагагічнай установе. Павінны прыходзіць такія людзі ў настаўнікі. Але яны ў сілу розных абставінаў ідуць у іншыя сфэры.” Цыганкоў: “Усе мы водзім сваіх дзяцей у школу і часам зьдзіўляемся, наколькі невысокі інтэлектуальны ўзровень, узровень ведаў настаўнікаў. Напрыклад, у добрай прэстыжнай беларускамоўнай гімназіі настаўніца ня вельмі добра валодае беларускай мовай, настаўніца ангельскай ня вельмі добра валодае ангельскай. Чаму гэтак адбываецца? Можа, працуе матэрыяльны чыньнік – настаўнікі атрымліваюць па 300-400 тысяч?”