Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нашыя бацькі гісторыю вучылі па-беларуску!”


Радыё Свабода, Віцебск “Як вы ставіцеся да намеру Міністэрства адукацыі выкладаць гісторыю Беларусі па-расейску?” Пра гэта мы пыталіся ў моладзі ля станцыі мэтро “Кастрычніцкая”.

(Юнак: ) “Нашыя родныя прадметы павінны выкладацца толькі на нашай роднай мове – гэта значыць, на беларускай!”

(Дзяўчына: ) “Гэта будзе дрэнна. Я лічу, што гісторыя Беларусі павінна выкладацца толькі на беларускай мове.”

(Дзяўчына: ) “Я нарадзілася ў Расеі, таму я лепей разумею расейскую мову. Калі б у мяне гісторыя Беларусі выкладалася па-расейску, я б не сядзела па дзьве гадзіны над падручнікам, каб проста зразумець тэкст”.

(Юнак: ) “Мы супраць! І без таго няма беларускай мовы ў нашым асяродзьдзі! Расейская культура падмяняе беларускую ў Беларусі...”

(Дзяўчына: ) “Гісторыя павінна выкладацца на беларускай мове. Гісторыя Беларусі – таму і на беларускай!”

(Юнак: ) “А калі мы з самага нараджэньня размаўляем па-расейску, то было б лепей, каб гісторыя Беларусі выкладалася па-беларуску. Але каб быў выбар...”

(Юнак: ) “На расейскай мове? Не разумею, як гэта магчыма наагул… Не павінна так быць! Павінен быць выбар! Жадаеш па-расейску вучыць – вучы, жадаеш па-беларуску – вучы па-беларуску!”

(Дзяўчына: ) “Як можна выкладаць гісторыю роднага краю па-расейску?! Адмоўна, канешне! Нашыя бацькі яе вывучалі па-беларуску! І хто такое прыдумаў? Мне было б цікава было паразмаўляць з гэтым чалавекам, каб даведацца, як у яго ўзьнікла такая ідэя?! На адукацыю расейская мова не паўплывае, а вось на сьвядомасьці можа сказацца крыху нядобра…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG