Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія першай з краінаў ЭЗ робіць візы для беларусаў бясплатнымі


Радыё Свабода Адпаведнае рашэньне прыняў сёньня кабінэт міністраў Латвійскай Рэспублікі.

Першы сакратар, кіраўнік консульска-візавай службы амбасады Латвіі ў Беларусі, Дзідра Ліепіня паведаміла нашаму радыё:

(Ліепіня: ) “Сёньня прынялі пазытыўнае рашэньне. Сёньня”.

Я спытаў спадарыню Ліепіню, ці не апасаецца латвійскі бок магчымага наплыву ахвочых атрымаць бясплатныя візы. Ня выключана, што мець уязныя дакумэнты ў Латвію пажадаюць нават тыя, хто, можа, потым і не паедзе туды. Ці справяцца супрацоўнікі амбасады з колькасьцю жадаючых атрымаць візы? Кіраўнік консульска-візавай службы разважае так:

(Ліепіня: ) “Мы будзем старацца так зрабіць. Трэба ўлічваць, што нашая краіна не адмяняе запрашэньняў. Таму казаць пра тое, што візы возьмуць нават тыя, каму яны, магчыма, і не спатрэбяцца, на мой погляд, дачасна”.

Ініцыятыва зрабіць бясплатныя візы для жыхароў Беларусі зыходзіць ад Эўрапейскага парлямэнту. Яшчэ летась ягоныя дэпутаты заклікалі краіны Эўразьвязу пайсьці на такі крок, каб спрасьціць беларусам перамяшчэньне па Эўропе. І першай на гэты заклік адгукнулася Латвія.

Да сёньняшняга дня аднаразовая віза ў Латвію для грамадзянаў Беларусі каштавала 35 эўра, шматразовая — 70. Летась за выдачу візаў консульскія службы ў Менску й Віцебску прынесьлі бюджэту сваёй дзяржавы больш як паўмільёна эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG