Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд апраўдаў бабруйскіх актывістаў


Радыё Свабода Зьняволеныя напярэдадні 20-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы грамадзкія актывісты Мікіта Быцэнка, Юры Сьветлакоў, Аляксей Радомскі ды Юры Радзімоўскі апраўданыя судом з прычыны адсутнасьці складу правапарушэньня.

На суд у якасьці сьведкі зьявіўся толькі сяржант Данільчанка. Паводле грамадзкага праваабаронцы Ігара Ходзькі, міліцыянт паўтарыў тое ж, што было запісана ў пратаколе – нібы затрыманыя брыдкасловілі ды не падпарадкоўваліся патрабаваньням.

Судзьдзя Чарапуха, заслухаўшы тлумачэньні абодвух бакоў, зазначыла, што падсудныя не павінны даводзіць сваю невінаватасьць,– іхную віну маюць давесьці міліцыянты, і вынесла свой вэрдыкт – у дзеяньнях падсудных не было складу правапарушэньня.

На дзеяньні міліцыянтаў незаконна затрыманымі напісана скарга ў пракуратуру. У ёй грамадзкія актывісты патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці міліцыянтаў.

Па затрыманьні 26 красавіка Мікіта Быцэнка, Юры Сьветлакоў, Аляксей Радомскі ды Юры Радзімоўскі правялі ноч у бабруйскім ізалятары. Раней суд над імі двойчы адкладваўся з прычыны адсутнасьці сьведак – міліцыянтаў, што затрымлівалі хлопцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG