Помнік, што будзе ўсталяваны ў цэнтры Менску, зьяўляецца копіяй помніка, які стаяў у Маскве на Лубянскай плошчы, каля будынку КГБ СССР. Пасьля правалу жнівеньскага путчу ў 1991 годзе помнік быў скінуты з пастамэнту.
У прэсавай службе дзяржкамітэту памежных войскаў паведамілі, што рашэньне аб усталяваньні помніка зьвязана з тым, што “Фелікс Дзяржынскі нарадзіўся ў Беларусі і аддаў шмат сілаў і энэргіі для ўмацаваньня памежных войскаў”. Варта нагадаць, што бюст Дзяржынскага стаіць у Менску таксама ў сквэры насупраць будынку КДБ.