Самі студэнты даведаліся аб сваім адлічэньні выпадкова. У дэканатах ім ніякага тлумачэньня не далі, не паказалі нават загаду. І толькі ў аддзеле кадраў выдалі выпіску з загаду.
Аляксандар Карцель у лютым-сакавіку праходзіў пэдагагічную практыку ў гімназіі №12 Менску, пасьпяхова правёў 8 урокаў, цалкам выканаў праграму практыкі. Рыхтаваўся пісаць справаздачу. Даведаўшыся зьнянацку пра адлічэньне, пайшоў да рэктара ўнівэрсытэту Пятра Кухарчыка.
(Карцель: ) “Калі я патрапіў да рэктара, ён растлумачыў мне вусна: нібыта, 13 сакавіка я адсутнічаў на практыцы. Так, я сапраўды адсутнічаў, але быў хворы з 6 да 13 сакавіка ўключна, і ў мяне ёсьць даведка, выдадзеная студэнцкай паліклінікай №33. Я паказаў рэктару гэтую даведку. Ён сказаў: “Зьвяртайцеся пісьмова”. Тады я склаў заяву на імя рэктара”.
Алесь Карцель і Людміла Асіпенка зьвярнуліся з заявай і ў Міністэрства адукацыі, але, згодна з вызначаным парадкам, адказваць на іхныя звароты чыноўнікі маюць права цягам месяца.
Людміле Асіпенцы наагул не паведамілі пра адлічэньне з унівэрсытэту.
(Асіпенка: ) “14 сакавіка мяне выклікалі ў дэканат для чарговай “прамыўкі мазгоў”, але нічога не паведамілі наконт загаду. Потым патэлефанаваў Алесь і сказаў, што мы адлічаны. Я зноў зайшла ў дэканат, запыталася, ці праўда гэта. Мне нічога не адказалі й ніяк адбыванага не патлумачылі”.
А Радыё Свабода дэкан факультэту беларускай філялёгіі й культуры Аляксандар Лугоўскі патлумачыў, за што выключылі Людмілу Асіпенку.
(Лугоўскі: ) “За пропускі заняткаў”.
(Карэспандэнтка: ) “Але студэнтка пасьпяховая: я глядзела ейную залікоўку — там вельмі прыстойныя адзнакі…
(Лугоўскі: ) “Ну, дык трэба ж наведваць заняткі. Закон ёсьць закон — для усіх ён аднолькавы”.
Аляксандар Карцель зімовую сэсію здаў на дзьве шасьцёркі, васьмёрку, дзявятку й дзясятку. Адначасова ён зьяўляецца яшчэ слухачом факультэту перападрыхтоўкі кадраў Эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “зьнешнеэканамічная дзейнасьць”.
Дэкан факультэту расейскай філялёгіі Васіль Старычонак так патлумачыў прычыну адлічэньня Алеся Карцеля:
(Старычонак: ) “Прычына — ён не наведваў заняткаў, прагульваў, вучыцца ў двух ці трох ВНУ адначасова, парушаў правілы ўнутранага распарадку ўнівэрсытэту”.
Варта адзначыць, што ў перадвыбарчай кампаніі ні Асіпенка, ні Карцель ня ўдзельнічалі. Бралі ўдзел у выданьні студэнцкіх самвыдатаўскіх газэт “Выказьнік” і “Танкісты”
(Карцель: ) “Як мы думаем, гэта зьвязана з нашай актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй, якая вядома ва ўнівэрсытэце”.
(Асіпенка: ) “Я перакананая ў тым, што мой дэканат баіцца майго ўплыву на студэнтаў, таму што я заўсёды гавару праўду, ніколі не хаваю сваіх поглядаў. І студэнты (вельмі ўплывовыя, на думку дэканату) трапілі пад мой дэструктыўны ўплыў”.