Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпартэры бязь межаў” выступаюць у абарону “Нашай нівы”


Радыё Свабода Міжнародная арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" асудзіла чарговыя спробы беларускіх уладаў закрыць незалежную беларускамоўную газэту "Наша нiва".

У заяве адзначаецца, што на гэты раз "улады выкарыстоўваюць той факт, што ў газэты адсутнічаюць службовыя памяшканьні". Міжнародная журналісцкая арганізацыя нагадвае, што за тыдзень да 100-гадовага юбілею выхаду першага нумару газэты Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла газэце папярэджаньне. У выхадных даных нумароў газэты не быў пазначаны цяперашні адрас рэдакцыі, што зьяўляецца парушэньнем артыкула 26 закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі".

"Газэта "Наша нiва", пачынаючы з красавіка 2006 года, заключала чатыры кантракты на арэнду памяшканьняў", – гаворыцца ў заяве "Рэпартэраў бязь межаў". – "Але кожны кантракт быў у будучым ануляваны пад ціскам уладаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG