Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дэпутат Сяргей Скрабец выйдзе на волю ў лістападзе


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3”, у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд паводле амністыі зьняў з Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, “на волю былы дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада”.

Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу. З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG