Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія пажарныя пакаралі актывіста за Дзень вайсковай славы


Радыё Свабода, Магілёў Камісія Магілёўскага раённага аддзелу надзвычайных сытуацыяў дала папярэджаньне кіраўніку гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алегу Дзячкову за парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі ў лесе.

Пажарныя зьвінавацілі спадара Дзячкова ў тым, што ён расклаў вогнішча.

Алега Дзячкова, разам з дваццацьцю актывістамі, затрымалі 8 верасьня ў Любускім лесапарку Магілёва міліцыянты з роты хуткага рэагаваньня.

У лесапарку актывісты адзначалі Дзень беларускай вайсковай славы. У Кастрычніцкі аддзел міліцыі, куды даставілі актывістаў, тэрмінова выклікалі інспэктара з раённага аддзелу Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, які склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

У Магілёве Алег Дзячкоў ня першы, каго караюць пажарныя.

4 верасьня на 155 тысяч рублёў аштрафавалі Зьмітра Салаўёва. Камісія зьвінаваціла яго ў парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі ў лесе.

Магілёў, 11.09.2007. Алег Дзячкоў пасьля папярэджаньня пажарных

Алег Дзячкоў пасьля папярэджаньня пажарных

• Магілёў: на барацьбу з апазыцыяй кінутыя пажарныя, 04.09.2007 • Затрыманыя ўдзельнікі сьвяткаваньня Дня вайсковай славы ў Магілёве на волі, 08.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG