Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!”


Радыё Свабода, Наваполацак Сёньня ў Наваполацку затрымалі некалькіх грамадзкіх актывістаў. Здарылася гэта падчас старту агітацыйнага велапрабегу “Свабоду Казуліну!”.

Раніцай удзельнікі меркаванага велапрабегу сабраліся ў цэнтры гораду, і неўзабаве да іх пад’ехалі міліцыянты й людзі ў цывільным.

Агледзеўшы ровары, работнікі міліцыі заявілі, што на іх няма рэгістрацыйных нумароў і іх трэба рэквізаваць. Адначасова затрымалі й завезьлі ў пастарунак грамадзкіх актывістаў Юр’я Бельскага й Антона Ясіновіча.

Пазьней затрымалі яшчэ двух актывістаў — Ігара Сухарукава і Валера Шаўчэнку.

Полацкага актывіста Альберта Маркава, які прыехаў на ўласнай аўтамашыне праводзіць удзельнікаў велапрабегу, затрымалі па дарозе дахаты. Яго таксама даставілі ў пастарунак.

Апроч таго, міліцыянты спрабавалі затрымаць аднаго з карэспандэнтаў, але таму ўдалося ўцячы.

Згаданы велапрабег мусіў прайсьці па тэрыторыі Полацкага раёну. Цягам двух дзён яго ўдзельнікі ў майках з надпісам “Свабоду Казуліну!” плянавалі давесьці да жыхароў рэгіёну інфармацыю пра палітычных зьняволеных.

Удзельнічаць у акцыі зьбіраліся дзесяць чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG