Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідатара Васіля Сіліверста ахоўнікі А.Лукашэнкі адвезьлі ў Рэчыцкі шпіталь


Любоў Лунёва, Менск Васіль Сіліверст, ліквідатар-чарнобылец, знаходзіцца ў рэанімацыі рэчыцкага шпіталя. Ён сёньня наведаў Рэчыцу. Спадар Сіліверст апавёў “Свабодзе”, што калі падышоў да райвыканкаму, да яго раптам кінуліся ахоўнікі са службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі. Яны закруцілі яму рукі і павалілі на зямлю.

На месцы інцыдэнту сп.Сіліверст заўважыў таксама супрацоўнікаў міліцыі з крымінальнага вышуку Гомеля, а таксама мясцовых супрацоўнікаў КДБ.

У выніку гвалтоўнага затрыманьня інваліду-чарнобыльцу стала млосна. Ахоўнікі А.Лукашэнкі самі выклікалі “хуткую”. Мэдыкі канстатавалі гіпэртанічны крызіс. У шпіталі спадара Сіліверста паклалі ў рэанімацыю.

Сам Васіль Сіліверст лічыць, што ён трапіў пад “зачыстку”. Паводле яго, ахоўнікі “прыбралі” яго, каб не сапсаваў пампэзную карціну дабрабыту, бо чарнобылец мог задаць пытаньне пра скасаваньне льготаў.

В.Сіліверст: “Трэба вярнуць прафэсара Бандажэўскага ў Беларусь”, 29.08.2007 Васіль Сіліверст спыніў галадоўку, 27.08.2007 В.Сіліверст: “Арганізацыя ліквідатараў будзе ў Беларусі адной з найбуйнейшых", 27.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG