Уладзіміра Ларына затрымалі 8 верасьня зь бел-чырвона-белым сьцягам, але потым адпусьцілі. На яго склалі пратакол па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве. Сьведкамі ў судзе выступілі два салдаты ўнутраных войскаў, што даставілі яго ў пастарунак, і член гаркаму БРСМ Максім Савасюк. Яны гаварылі, што пасьля затрыманьня Уладзімір Ларын выкрыкваў антыпрэзыдэнцкія, антыдзяржаўныя лёзунгі, напрыклад, “Жыве Беларусь!” і гаварыў, што хутка зьменіцца ўлада і будзе новы прэзыдэнт.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Ленінскім судзе пакаралі штрафам намесьніка кіраўніка гарадзенскай гарадзкой арганізацыі АГП Уладзіміра Ларына. Памер штрафу — дзесяць базавых адзінак. Рашэньне прыняла судзьдзя па адмінстрацыйных справах Натальля Козел.
Самае папулярнае
1