Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Крымінальная справа супраць яшчэ аднаго маладафронтаўца


Любоў Лунёва, Менск Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальную справу супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Віктара Парначова. Яго абвінавачваюць у палітычных графіці.

Віктар Парначоў быў затрыманы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня. Тады некалькі чалавек нанесьлі надпісы на будынак гарадзкога суду: “Спыніць перасьлед МФ” і “Спыніць перасьлед дэмакратычнай моладзі!”. У рукі міліцыі трапіў толькі Віктар Парначоў.

Раней яшчэ адзін актывіст “Маладога фронту” – Артур Фінькевіч – быў асуджаны за палітычныя графіці падчас прэзыдэнцкай кампаніі: “Мы хочам новага!”. Ён адбывае пакараньне на хіміі ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. За графіці ўсяго было асуджана каля дзясятка чалавек, але сьледзтвы і суды кваліфікавалі іх дзеяньні як пашкоджаньне маёмасьці і злоснае хуліганства.

• Баранавічы: маладафронтаўца затрымалі за графіці “Спыніць перасьлед МФ!”, 11.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG