Дакладна прадметы перамоваў яшчэ не вядомыя. Павал Лёгкі, кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, гаворыць, што перамовы, у тым ліку і сам-насам кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў, прадугледжаныя. Аднак удакладняць, пра што пойдзе гаворка, ён ня стаў:
“Тэматыку мы анансуем крыху пазьней, Я думаю, у панядзелак раскажам пра тое, што яны будуць абмяркоўваць”.
“Пляны з нафтавымі сьвідравінамі выглядаюць экзатычна”
А вось палітолягі прагназуюць тэматыку беларуска-іранскіх перамоваў. Яны перадусім адзначаюць, што і Беларусь, і Іран знаходзяцца ў міжнароднай ізаляцыі. Таму іх збліжэньне выглядае цалкам натуральным. А што да беспасярэдне сфэраў, якія могуць быць цікавымі для дзьвюх краінаў, дык кіраўнік беларускага Шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў адзначае:
“Я думаю, што Беларусь, якой цяпер вельмі патрэбныя грошы, бачыць у Іране магчымую крыніцу гэтых грошай. Хаця пляны з нафтавымі сьвідравінамі, на маю думку, выглядаюць вельмі экзатычна.
Магчыма, пойдзе размова і пра абмен ядзернымі тэхналёгіямі ў сьвятле таго, што Беларусь плянуе пабудаваць атамную станцыю.
Яшчэ адна тэма, якая, мабыць, цікавіць бакі – зброя: абслугоўваньне расейскай ці той, што дасталася Беларусі ад Савецкага Саюзу, і якая ёсьць у Іране, беларускімі спэцыялістамі.
Плюс яшчэ праект з аўтамабілем “Саманд” можа таксама стаць тэмай для размоваў”.
“Чакаць нейкіх прарываў не выпадае”
Палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі адзначае, што так званыя праблемныя краіны, прынамсі Беларусь і Іран, кансалідуюцца:
“Гэта ўвогуле, як на далоні, было відаць па складзе ўдзельнікаў леташняга саміту Руху недалучэньня ў Гаване.
І самае галоўнае – ёсьць нейкія прагматычныя спадзяваньні на сумесную працу, прынамсі ў нафтавай сфэры. Беларусь шукае энэргетычныя альтэрнатывы. Але вось тут, мне здаецца, існуюць вялікія цяжкасьці. Пры ўсіх дэклярацыях і Іран, і Вэнэсуэла прагматычна ставяцца да двухбаковых кантактаў. Таму чакаць нейкіх прарываў не выпадае”.

Кантакты Беларусі і Ірану актывізаваліся летась пасьля візыту ў Тэгеран Аляксандра Лукашэнкі. Беларусь разьлічвае на ўдзел у распрацоўцы іранскіх нафтавых радовішчаў.
У сваю чаргу афіцыйны Тэгеран заявіў напярэдадні візыту свайго кіраўніка ў Менск, што Іран ставіць за мэту далейшае разьвіцьцё ядзерных тэхналёгіяў. 24 траўня Рада Бясьпекі ААН пачне абмеркаваньне новага пакету санкцыяў супраць Тэгерану за яго адмову прыпыніць ўзбагачэньне ўрану.
Што яднае Беларусь і Іран?, 19.05.2007
У Беларусі будзе створаны банк з іранскім капіталам, 12.02.2007
Ці дойдзе іранская нафта да Беларусі?, 07.02.2007
Пра што маглі дамовіцца прэзыдэнт Ірану і міністар абароны Беларусі?, 23.01.2007
Хамэнэі заклікаў Лукашэнку разам супрацьстаяць ціску ЗША, 07.11.2006