Дзяжурны спэцкамэндатуры ў адказ на тэлефанаваньні тлумачыў, што Севярынца нібыта павезьлі ў Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат “хімікаў”, з прычыны нейкае ўнутранае праверкі.
Але спраўдзіць гэта бацькам Паўла так і не ўдалося: мабільнай сувязі ў Малым Сітне няма, а ў хаце камэнданткі інтэрнату, дзе ёсьць звычайны тэлефон, вечарам і ноччу ніхто не здымаў слухаўку.
Толькі сёньня ўраньні бацькі Паўла Севярынца здолелі зьвязацца з сынам, бо ён ужо выйшаў на працу. Павал паведаміў, што на службовай машыне спэцкамэндатуры яго адвезьлі ў інтэрнат, прычым суправаджаў яго начальнік спэцкамэндатуры Ігар Дамуць.
Пяць з паловай гадзін Севярынца трымалі пад вартай, а потым супрацоўнікі спэцкамэндатуры зьехалі, так і не патлумачыўшы прычынаў “хатняга арышту”.
Радыё Свабода
Гл. таксама Бацькам не ўдаецца высьветліць, куды завезьлі Паўла Севярынца Кастусь Севярынец: “Я зьвязваю гэта з атакай на “Малады фронт”