Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: папярэднія арышты перад Сацыяльным маршам – ад 3 да 15 сутак


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Кастрычніцкім і Партызанскім судах Менску да розных тэрмінаў арышту засудзілі моладзевых актывістаў Міхаіла Пашкевіча, Мікалая Сергіенкі, Зьмітра Кавалгіна і Сяргея Клюева. Яны былі затрыманы сёньня падчас распаўсюду інфармацыі пра Сацыяльны марш, які адбудзецца 4 лістапада.

Маладых людзей зьвінавацілі ў парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Аднаго з заяўнікаў Сацыяльнага маршу Міхаіла Пашкевіча суд пакараў на трое сутак арышту. Міхаіла затрымалі на станцыі мэтро “Інстытут культуры”, як толькі ён перадаў улёткі Зьмітру Кавалгіну. Справа адносна Зьмітра была спынена з-за адсутнасьці доказаў, і яго адпусьцілі.

Найбольш жорстка пакаралі актывіста Мікалая Сергіенку, якога затрымалі ля Трактарнага заводу. Партызанскі суд даў яму 15 сутак арышту. Сяргея Клюева пакаралі на 13 сутак арышту.

Адвакат Аляксандар Галіеў сказаў, што актывісты асуджаны за тое, што яны нібыта распаўсюджвалі ўлёткі аб мерапрыемстве, на якое не атрымана дазволу. Ён сказаў, што адносна Сергіенкі не было ніводнага доказу, бо рапарт міліцыянтаў ня ёсьць доказам.

Кіраўнік аргкамітэту ў справе правядзеньня Сацыяльнага маршу Валеры Ўхналёў пракамэнтаваў прысуды:

“Улады вельмі баяцца таго, што ў акцыі прымуць удзел ня толькі людзі сталага ўзросту, але і моладзь. Моладзь, якая плянавала, што яна ўсё ж такі прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу. І калі падчас Эўрапейскага маршу пры такой акцыі праблемаў вялікіх не было, і ўлады нават гэта дазволілі і не перакрылі Кастрычніцкую плошчу, але зараз яны вельмі баяцца”.

Ці паўплывае на правядзеньне акцыі арышт на трое сутак аднаго з заяўнікаў акцыі, намесьніка старшыні “Маладых дэмакратаў” Міхаіла Пашкевіча?

“Гэта прэвэнтыўная мера – аднаго з заяўнікаў і аднаго з каардынатараў маладзёвага руху цяпер пасадзіць за краты. Але я не думаю, што гэта вельмі паўплывае і кардынальна нешта зьменіць у стаўленьні моладзі да Сацыяльнага маршу”. Тая моладзь, якая плянавала на яго прыйсьці – яна прыйдзе”.

Актывісты прыйшлі да суду, каб падтрымаць арыштаваных напярэдадні Сацыяльнага маршу. Яны прынесьлі пакункі з рэчамі і харчамі, неабходнымі падчас адбыцьця пакараньня. Менск, Кастрычніцкі суд, 2.11.2007
Актывісты прыйшлі да суду, каб падтрымаць арыштаваных. Яны прынесьлі пакункі з рэчамі і харчамі, неабходнымі падчас адбыцьця пакараньня.

Сацыяльны марш пройдзе дазволеным уладай маршрутам, 24.10.2007 В.Ухналёў: Усё роўна людзі даведаюцца пра “Сацыяльны марш”, 28.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG