Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ПАРЭ заклікаў А.Лукашэнку скасаваць 3 сьмяротныя прысуды


Радыё Свабода Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікаў беларускія ўлады замяніць на больш мяккія сьмяротныя прысуды Сяргею Марозаву, Ігару Данчанку і Валер’ю Гарбатаму, які былі асуджаныя да расстрэлу ў 2006 годзе.

“Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку неадкладна замяніць сьмяротныя пакараньні іншымі”, сказаў Рэнэ ван дэр Ліндэн. Нагадаўшы, што сьмерць не азначае справядлівасьць, ён заклікаў прэзыдэнта Лукашэнку абвясьціць мараторый на выкананьне сьмяротных пакараньняў у якасьці яснага і пэўнага кроку ў кірунку набліжэньня Беларусі да Рады Эўропы.

“Сьмяротнае пакараньне ня мае легітымнага месца ў сыстэмах пакараньня сучасных цывілізаваных грамадзтваў. Жаданьне ўвесьці неадкладны мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня і яго адмена ёсьць перадумовай для ўваходжаньня ў ПАРЭ”, дадаў ён.

Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. Статус спэцыяльна запрошанага госьця Парлямэнцкай асамблеі для беларускага парлямэнту быў прыпынены 13 студзеня 1997 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG