Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры арыштаваныя актывісты ў Горадні абвяшчаюць галадоўку


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Ленінскім раённым судзе Горадні пакаралі арыштам затрыманых учора ўвечары чатырох актывістаў.

Найбольш — сем сутак — далі кіраўніку абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну, які 5 кастрычніка выйшаў з-за кратаў пасьля пяцідзённага арышту. Абодва разы абвінавачаньне стандартнае: “нецэнзурная лаянка”.

Кіраўніка абласной арганізацыі БСДГ Віктара Сазонава, старшыню гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зьмітра Слуцкага і актывіста прафсаюзнага руху журналіста Івана Романа асудзілі кожнага на пяць сутак.

Яны сказалі, што на знак пратэсту будуць галадаць за кратамі. Арыштаваныя лічаць, што іх ізалявалі, каб перашкодзіць удзельнічаць у “Эўрапейскім маршы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG