Удзельнікі “Эўрапейскага маршу”, якія прыйшлі на плошчу Бангалор, падзяліліся ўражаньнямі пра акцыю.
Сяброўка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька сказала:
“Акцыя — як такая агульная — не зусім атрымалася. Частка пайшла на Акадэмію, частка пайшла на праспэкт, і потым мы вярнуліся сюды. І, як вынік, у некалькі разоў меней засталося народу. Я думаю, што гэта не зусім добрая арганізацыя — з-за таго, што некаторыя моладзевыя рухі вырашылі рабіць па-свойму”.
Павал, адзін з маладых удзельнікаў акцыі, сказаў:
“Мне не спадабалася тое, што было на Акадэміі навук, але спадабалася, як мы хадзілі зь вялікім сьцягам вакол плошчы Бангалор. Але мне здаецца, што акцыі павінны былі быць больш вясёлымі. І меней такіх выступаў, якія былі сёньня ў Мілінкевіча і астатніх. Мне здаецца, гэта была проста вада. Усе і так ведаюць, што такое эўрапейскія каштоўнасьці. Не хапае актыўнасьці, драйвы, чагосьці такога”.
Рычард, які таксама быў на маршы, сказаў:
“Я лічу, што пачатак быў добры. Але праз тое, што няма адзіных думак, куды ісьці і што рабіць, людзі проста як авечкі блукаюць па горадзе. Але пачатак дадзены добры, і калі такіх акцыяў будзе адна-дзесяць-дваццаць, то з часам народ пачне бачыць, што Беларусь сапраўды жыве”.
Сябра колішняй арганізацыі “Адпор” Мікалай Коршунаў сказаў:
“Тое, што моладзь выйшла на вуліцу, вельмі добра. Але тое, што сталыя палітычныя дзеячы нас кінулі — ня добра. Ніколі ня буду выходзіць на гэтыя акцыі, бо ня маюць сэнсу яны. Гэтая акцыя нічога не паказала з таго, што мусіла паказаць”.
Андрэй, сябра стваранай моладзевай арганізацыі, у якую ўваходзяць частка былога “Джынсу” і “Новага шляху”, сказаў:
“Былі зьвесткі раніцай, што частка калёны — гэта “Джынс” і грамадзкая кампанія “За свабоду” — пойдуць адразу ад Акадэміі да бібліятэкі. Але на самой Акадэміі Мілінкевіч зрушыў у бок трыбуны, а астатнія рванулі... Мы таксама супраць таго, каб ісьці на Бангалор. Гэта брыдка, гэтыя паходы на Бангалор. Але трэба быць кансалідаванымі. І першая памылка была, калі мы сышлі з Кастрычніцкай плошчы. Нас адтуль ніхто не выганяў”.
Шматдзетная маці Натальля Гарачка прыйшла на акцыю з усёй сям’ёй:
“Што мяне ўзрадавала — што нам усё ж далі зайсьці на Кастрычніцкую плошчу, нам далі прайсьці. І я разумею, што цяпер ужо Лукашэнка ня так добра сябе адчувае, а наша сіла расьце і расьце”.