Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Чаргінец : “Пасьля падзеяў 25 сакавіка ніхто не памёр”


Радыё Свабода Старшыня міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец заявіў, што трэба прыцягнуць да адказнасьці за паклёп і шкоду краіне тых, хто распаўсюджвае чуткі пра сьмерць нейкага жыхара Гарадзеншчыны Сяргея Атрошчанкі, які нібыта загінуў 25 сакавіка падчас сутыкненьняў з праваахоўнымі органамі.

Чаргінец сказаў, што “МУС і пракуратура патрацілі шмат часу, каб высьветліць, што ніхто не памёр, па-другое, што ніякі Атрошчанка ў шпіталі ня быў, па-трэцяе – што такога Сяргея Атрошчанкі ў Гарадзенскай вобласьці наагул ня існуе”.

“Трэба прымусіць тых, хто нарадзіў гэтую “качку”, сажраць яе” – заявіў Чаргінец. Ён таксама, як “былы супрацоўнік МУС “, выказаў меркаваньне, што супраць “раз’юшанага натоўпу былі прынятыя вельмі мяккія меры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG