Нашы карэспандэнты перадаюць з Кастрычніцкай плошчы.
02:30
У лягеры аб''явілі, што прыехалі літоўскія госьці, і 25 сакавіка некалькі літоўскіх рок-гуртоў маюць намер зайграць на Кастрычніцкай плошчы.
Правакатараў цяпер паменела, але за апошнюю гадзіну яшчэ два чалавекі нападпітку спрабавалі прайсьці ў намётавы гарадок.
Удзельнікі ўжо выпрацавалі і пэўную тактыку: да такіх людзей выходзіць жанчына, недзе 60-гадовага ўзросту, спакойна размаўляючы і беручы іх пад ручкі, адводзіць далей ад намётаў. Звычайна яны не вяртаюцца.
Калі зьяўляюцца людзі нападпітку, апэратар БТ пачынае весьці відэазапіс.
Тым часам надвор''е пагоршылася: упала тэмпэратура і дзьме моцны вецер. Каб сагрэцца, людзі танчаць. Пэрыядычна скандуюць: "Жыве Беларусь!", "Верым. Можам. Пераможам", "Міліцыя – з народам!"
У намётавым лягеры зьявіліся сьцягі ўкраінскай арганізацыі "ПОРА".
01:30
Міліцыянты вывелі з плошчы яшчэ аднаго правакатара, які ўдарыў карэспандэнта чэскай тэлевізіі. Да гэтага гэты малады чалавек некалькі разоў спрабаваў пранікнуць унутр лягера, правакаваў тых, хто стаяў у ланцугу і журналістаў.
У прыватнай размове з журналістам "Свабоды" правакатар заявіў, што ўсе ў яго кампаніі "простыя рабочыя".
(Малады чалавек: ) "Мы сядзелі тут непадалёк і пілі піва, а пасьля вырашылі выказаць абурэньне гэтай кучцы бамжоў, якія ня бачаць відавочнага, што Лукашэнка перамог!"
Пры гэтым малады чалавек брыдкасловіў, але міліцыя ніякім чынам не рэагавала на ягоныя дзеяньні, пакуль не адбыўся інцыдэнт з журналістам чэскай тэлевізіі.
На ноч на плошчы засталося каля 500 чалавек. Некаторыя пайшлі спаць у намёты. Іншыя сьпяваюць песьні пад гітару.
Рэдкія праяжджаючыя машыны сыгналяць на знак салідарнасьці.
Іншыя правакатары сышлі з плошчы. Сытуацыя на гэты момант супакоілася.
01:00
Прыхільнік Лукашэнкі распачаў бойку з актывістам апазыцыі. Спачатку ён брыдка лаяўся, паказваў непрыстойныя знакі, выступаў за Лукашэнку, а пазьней пачаў біць аднаго з удзельнікаў акцыі. Міліцыя ня ўмешвалася, аж пакуль мітынгоўцы самі не адвялі і перадалі хулігана міліцыянтам. Пасьля гэтага адзін зь міліцыянтаў ветліва адвёў яго з Кастрычніцкай плошчы.
Ля намётавага лягеру па-ранейшаму знаходзяцца каля дзясятку прыхільнікаў Лукашэнкі, якія скандуюць "Беларусь – без БНФ!", "за саюз Беларусі і Расеі!", "за Лукашэнку!", а таксама брыдкаслоўі і непрыстойныя выказваньні на адрас пратэстоўцаў.
Апрача таго, яны правакуюць журналістаў і пазіруюць перад тэлекамэрамі, выкрыкваючы "пакажыце наш па Эўраньюз!"
Ланцуг абароны вакол палатачнага лягеру стаў яшчэ больш шчыльным, арганізатары заклікаюць не рэагаваць на непрыстойныя заклікі прыхільнікаў Лукашэнкі.
00:30
У дадзены момант адбываецца трэцяя атака правакатараў на лягер. Каля дзесяці чалавек спрабавалі прайсьці ўнутр палатачнага гарадка. Яны выкрыквалі нецэнзурныя словы і выглядалі п''янымі. На гэта вядучы адказаў: "яны ў руках беса, стварылі сабе ідала, імя якога Бацька" і адзначыў, што на правакацыі лягер ня будзе адказваць нават воклічамі "ганьба!", а будзе проста ігнараваць іх.
Драматург Мікалай Халезін, які знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы, спрабаваў зьвярнуць увагу міліцыянтаў на тое, што правакатары п''яныя і нецэнзурна лаяцца. Міліцыянты адказалі, што ня бачаць у гэтым нічога дрэннага і параілі Мікалаю Халезіну выклікаць па тэлефоне 02 міліцыю.
Першыя дзьве групы правакатараў здымала група аднаго зь дзяржаўных тэлеканалаў. Пасьля яны ад''ехалі, правакатары зайшлі ў будынак Палацу прафсаюзу. Калі першы раз яны паводзілі сябе нібыта яны вельмі п''яныя, але потым выйшлі з будынку і трымалі сябе цьвяроза і стрымана. На дадзены момант яны ўсё яшчэ знаходзяцца ля пэрымэтру намётавага лягеру.
00:00
Каля поўначы дзьве групы п''яных маладзёнаў па пяць чалавек бесьперашкодна патрапі на Кастрычніцкую плошчу, нягледзячы на тое, што для бальшыні іншых яна па-ранейшаму застаецца блякаванай. Адзін зь іх трымаў чырвона-зялёны сьцяг. Маладыя людзі пачалі правакаваць спрэчкі, бойкі... А ў адказ пачулі "ганьба". Гэты інцыдэнт здымалі на відэакамэры дзяржаўныя тэлеканалы. Удзельнікі акцыі пратэсту паводзілі сябе стрымана, толькі пэрыядычна сканадавалі "ганьба!". Празь некалькі хвілінаў цьвярозым і роўным крокам маладыя людзі пакінулі плошчу.
23:00
На Кастрычніцкай плошчы яшчэ знаходзіцца каля тысячы чалавек: пераважна гэта моладзь, але ёсьць і сталыя людзі. Моладзь па-ранейшаму танчыць, і гэта дапамагае сагравацца, бо на дварэ ўсё халадней.
Пабіты міліцыяй недзе каля 20-й гадзіны студэнт з Магілёва Мікола Ільін застаецца ў намётавым гарадку. Яго ўхуталі ў цёплыя рэчы, далі лекі (тут, у гарадку, ёсьць спэцыяльны намёт з мэдычнымі прэпаратамі). “Хуткая дапамога” хацела Міколу шпіталізаваць, але ён адмовіўся.
У мінулыя дні на плошчы было даволі шмат замежных журналістаў, фотакарэспандэнтаў, але цяпер іх паменела. Актывісты лічаць, што тэлекамэры і журналісты даюць пэўную гарантыю бясьпечнага правядзеньня акцыі пратэсту. Аднак затрыманьні працягваюцца: людзей затрымліваюць на подступах да Кастрычніцкай плошчы, у мэтро, у пераходах.
На Кастрычніцкай плошчы была агучаная нядаўна запіска аднаго з арыштаваных, які знаходзіцца ў спэцпрымальніку на Акрэсьціна. Ён паведамляе сваім сябром, якія застаюцца на свабодзе, што ў камэрах на Акрэсьціна вязьні знаходзяцца па 5 чалавек, што адносіны да іх з боку пэрсаналу спэцпрымальніка добрыя. 22:30
Тэмпэратура – 8 градусаў марозу. На плошчы прысутнічаюць каля дзьвюх тысяч чалавек. Людзі п''юць каву і гарбату, танчаць, каб не замерзнуць.
У апошнія дні Кастрычніцкая плошча ператварылася зь месца збору і кантактаў у крыніцу інфармаваньня. Прыяжджаюць людзі з рэгіёнаў, якія расказваюць пра пасьлявыбарчыя падзеі ў іхных рэгіёнах, тактыку мясцовых уладаў: арышты, затрыманьні, звальненьні з працы.
Цяпер на плошчы слухаюць складанку "Песьні Свабоды", а спадар Супрановіч перадаў у намётавы лягер некалькі кампакт-дыскаў.
Мінакі, якія проста праходзяць па праспэкце Скарыны, часам падыходзяць да намётавага лягеру, слухаюць музыку і прамоўцаў.
22:00
На Кастрычніцкай плошчы працягваецца імправізаваная дыскатэка пад назваю “Песьні Свабоды”. На плошчы застаюцца паўтары – дзьве тысячы чалавек. Даволі халодна, дзьме вецер.
Апошяя навіна – затрыманы адзін з арганізатараў палатачнага гарадка Вячаслаў Сіўчык. Ён меў сёньня заплянаваную сустрэчу ў горадзе і выехаў адсюль, з Кастрычніцкай плошчы. Пазьней паведамілі, што гадзіну назад Сіўчык ужо знаходзіўся ў спэцпрымальніку на вуліцы Акрэсьціна.
Сьведкам затрыманьня Сіўчыка стала актывістка зь Берасьця Ірына Лаўроўская – яе таксама сёньня затрымалі міліцыянты. Ірыну Лаўроўскую пакаралі штрафам, і яна змагла вярнуцца на Кастрычніцкую плошчу. Ірына расказала, што разам зь ёю міліцыя затрымала паблізу Палацу Рэспублікі яшчэ 10 чалавек – запіхнулі іх у аўтобус, загадалі адключыць мабільныя тэлефоны і тэрмінова павезьлі ў суд. Ірына была аштрафаваная, а астатніх 10 затрыманых пакаралі рознымі тэрмінамі арышту – ад 10 да 15 сутак: іх абвінавацілі ў тым, што яна нібыта брыдкасловілі.
21:30
Удзельнікі акцыі абвясьцілі сьпіс умоваў, пры выкананьні якіх яны гатовыя сысьці з плошчы. Сярод пунктаў – паўторныя выбары, роспуск ЦВК, вызваленьне палітвязьняў.
Перш за ўсё дэманстранты патрабуюць правядзеньня паўторных прэзыдэнцкіх выбараў.
Па-другое, яны патрабуюць распусьціць Цэнтравыбаркам і сфармаваць новы ЦВК, у якім будуць рэпрэзэнтаваныя ўсе палітычныя сілы краіны.
Па-трэцяе, удзельнікі акцыі патрабуюць вызваліць усіх тых, хто быў асуджаны або арыштаваны па палітычных матывах.
Па-чацьвертае, прыцягнуць да адказнасьці ўсіх тых, хто прычынны да фальсыфікацыяў і парушэньня заканадаўства.
Удзельнікі акцыі заявілі, што толькі пры выкананьні ўсіх пералічаных умоваў яны пакінуць Кастрычніцкую плошчу і згорнуць сьцягі.
21:00
Толькі што з Кастрычніцкай плошчы ад’ехала машына хуткай дапамогі. Яна прыбыла ў палатачны лягер, каб абсьледаваць аднаго з удзельнікаў акцыі пратэсту, Міколу, як завуць гэтага хлопца – ён пацярпеў ад АМОНу.
Мікола разам з сваімі сябрамі на таксі прывезьлі на Кастрычніцкую плошчу біятуалет: усе навакольныя прыбіральні тут пазачыняныя. Як толькі хлопцы выйшлі з таксі з гэтым біятуалетам, на іх напалі супрацоўнікі АМОНу, якія тут увесь знаходзяцца. Найбольш з усіх тых хлопцаў пацярпеў Мікола: зьбіты міліцыянтамі, на паўхвіліны ён нават страціў прытомнасьць. Сябры занесьлі Міколу ў лягер і выклікалі “хуткую дапамогу”. Лекары, якія аглядалі хлопца, не маглі нармальна працаваць, бо над лягерам няма ніякага асьвятленьня – усе лямпы выключаныя. Лекары паведамілі, што ў хлопца чэрапна-мазгавая траўма, але ён адмаўляецца ад шпіталізацыі.
Адзін з двух біятуалетаў, нягледзячы на гвалт з боку міліцыянтаў, удалося перадаць у палатачны гарадок.
Раней тут на пляцы заварылі люкі. А тым часам зачыненыя ўсе прыбіральні ў ваколіцах Кастрычніцкага пляцу.
Сёньня, як і ў мінулыя дні, максымальная колькасьць людзей назіралася каля 20-й гадзіны. На гэты момант яшчэ каля трох тысяч чалавек знаходзяцца на плошчы. Людзі слухаюць “Песьні Свабоды” – працягваецца імправізаваны канцэрт.
20:30
Колькасьць людзей павялічылася. Цяпер на плошчы знаходзяцца каля чатырох тысяч чалавек. Запаленыя сотні сьвечак. Гучыць музыка. Ідуць выступы.
Нехта з дынамікаў на Кастрычніцкай плошчы пусьціў вельмі гучную музыку – расейскі поп. Гук папсы перабівае адносна слабую апаратуру ўдзельнікаў акцыі.
Лявон Вольскі зноў знаходзіцца на плошчы. Ён сказаў, што "N.R.M." ня зможа выступіць на Кастрычніцкай плошчы, бо апаратура не дазваляе гэтага зрабіць.
Прыйшла на плошчу Зінаіда Бандарэнка. Сёньня яна прывяла да сябе дадому некалькіх удзельнікаў акцыі – каб тыя адпачылі і прынялі душ. Цяпер яна зноў запрасіла некаторых удзельнікаў на адпачынак у сваю кватэру.
Міліцыянты не дазваляюць людзям стаяць на прыступках Палацу прафсаюзаў.
20:00
Цяпер на Кастрычніцкай плошчы каля 3 тысяч чалавек. Людзі слухаюць музыку, абмяркоўваюць апошнія падзеі, у палатачным гарадку гараць сьвечкі.
Завяршыўся мітынг з удзелам палітыкаў – ён доўжыўся з паўгадзіны. Выступіў Аляксандар Мілінкевіч, які заклікаў усіх прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 25 сакавіка, прывесьці сваіх сяброў і знаёмых. Мілінкевіч заявіў, што гэта будзе не палітычная акцыя, а сьвята: людзі будуць сьпяваць, прыйдзе шмат музыкаў. “Мы не баімся гэтых уладаў, – сказаў Мілінкевіч, – яны нам сьмешныя”. Было некалькі пытаньняў да Мілінкевіча. Адно зь іх гучала так: “Ці будуць Вас прымаць у Брусэлі пасьля правалу блакітнай рэвалюцыі?” Мілінкевіч адказаў: “Зусім няпраўда, што штосьці ўжо правалілася”. Вольная Беларусь, паводле ягоных словаў, толькі цяпер нараджаецца – сёньня, на гэтай плошчы. А што да кантактаў з кіраўніцтвам Эўразьвязу і падтрымкі зь яго боку, то яна, паводле Мілінкевіча, застаецца: сёньня ўвечары Мілінкевіч меў тэлефонную размову з прадстаўнікамі Эўразьвязу.
Выступіў на мітынгу й намесьнік старшыні партыі БНФ Юры Хадыка – ён выказаў захапленьне моладзьдзю, якая застаецца на плошчы. Паводле словаў Хадыкі, моладзь пераняла сьцяг барацьбы за свабоду з рук старэйшага пакаленьня. Юры Хадыка папрасіў моладзь пратрымацца на пляцы да 25-га сакавіка. У адказ людзі скандавалі: “Застаемся! Застаемся!”
Удзельнікам акцыі прыхільнікаў пераменаў прыйшла тэлеграма ад расейскіх дэмакратычных сілаў, падпісаная Людмілай Аляксеевай, Гары Каспаравым і Георгіем Сатаравым. Яны выказалі падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і заявілі, што выбары, якія адбыліся ў Беларусі, на іхны погляд, былі фарсам. Паводле аўтараў тэлеграмы, ім сорамна за тое, што расейскі прэзыдэнт Пуцін падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. "Сябры! Увесь сьвет цяпер сочыць за вашым процістаяньнем з гэтай нелегітымнай уладай. Трымайцеся!" – напісалі ў сваёй тэлеграме сустаршыні Расейскага грамадзянскага кангрэсу.
19:00
Гадзіну таму карэспандэнты ацэньвалі колькасьць прысутных на плошчы на паўтары чалавек. А цяпер людзей паболела. Падыходзяць новыя людзі. Але колькасьць удзельнікаў трохі меншая, чым у папярэднія дні на гэтую гадзіну. Удзельнікі тлумачаць гэта тым, што, магчыма, многія плянуюць прыйсьці на плошчу ўжо 25 сакавіка, а сёньня адпачываюць.
Міліцыянтаў цяпер няшмат, але прыбыло 10 машынаў байцоў спэцназу. Яны разьмясьціліся непадалёк Адміністрацыі прэзыдэнта.
Было тут некалькі правакатараў, якія ініцыявалі шумныя спрэчкі. Але цяпер сытуацыя спакойная.
На экране, які ўстаноўлены на плошчы, цяпер увесь час паказваюць прагноз надвор''я на ноч: 7 – 8 градусаў марозу. Так што тых, хто вырашыць застацца на ноч, чакае яшчэ адно выпрабаваньне марозам.
Па-ранейшаму міліцыя затрымлівае тых, хто выходзіць з плошчы, затрымліваюць у мэтро, у падземных пераходах.
Напрыклад, група берасьцейцаў, якая тут ужо другі дзень, з 12:00 гадзіны нічога ня ведаюць пра сваю сяброўку Іру Лаўроўскую, якая пайшла ў краму і не вярнулася. Яе мабільны тэлефон адключаны. Дзе яна, невядома.
Нядаўна выступіў лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч, які заклікаў прыходзіць сюды і прыводзіць сваіх сяброў у суботу, 25 сакавіка, на сьвята – Дзень Волі.
Цяпер працягваецца інфармацыйна-музычная праграма. Людзі слухаюць беларускую музыку. А гарадзкія ўлады, каб неяк заглушыць вольны беларускі рок, уключылі на вялікіх дынаміках нейкую гучную савецкую музыку.
Асьвятленьня на плошчы няма ўжо трэці дзень.
Фотарэпартаж: 23 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы
Гл.таксама, навіны 23 сакавіка:
На Кастрычніцкую плошчу прыходзяць сем''ямі Затрыманы Вячаслаў Сіўчык Водгукі людзей на падзеі на Кастрычніцкай плошчы Удзельнікі акцыі на Кастрычніцкай плошчы прынялі заяву Маці В.Сіўчыка адпусьцілі пасьля сардэчнага прыступу Музыкі Эўропы — пра падзеі ў Беларусі Казулін скардзіцца генпракурору на дзеяньні міліцыі на плошчы На Кастрычніцкую плошчу прыяжджаюць людзі з розных гарадоў Беларусі Ісьці на плошчу ў Лідзіі Ярмошынай “няма ніякага жаданьня”
23 сакавіка вядомыя людзі пра акцыю на Кастрычніцкай плошчы:
М.Савіцкі: "Яны махаюць сьцягамі – амэрыканскімі і розных заходніх краін" Крыжаноўскі: "Вельмі мала народу на плошчы" Чаму некаторыя вядомыя асобы ў Беларусі не жадаюць гаварыць пра падзеі на плошчы? В.Скарабагатаў: "Яны стаяць за ўвесь народ, і душою мы зь імі" І.Сурвіла: “Вы – сумленьне Беларусі” У.Парфяновіч: “Акцыя павінна быць бестэрміновай!” В.Фралоў: “Гераічныя людзі, якія перажываюць за лёс сваёй краіны”