Каліноўскі: “У сваім эсэ вы сьцьвярджаеце, што перш за ўсё верыце ў каханьне... Чаму ў сваім эсэ вы не называеце імя сваёй каханай?”
Булавацкі: “Ці мае гэта ўжо значэньне? Для мяне яна засталася як такі сьветлы ліхтарык у душы. Яе імя магло б быць і іншым... Але сутнасьць тая самая засталася”.
Каліноўскі: “Ці праўда, што вы носіце з сабой яе партрэт?”
Булавацкі: “Так, у мяне ёсьць мэдальён, ён двухстворкавы – на адной палове мая сястрычка, якая была забітая фашыстамі і спаленая ў 6 гадоў, а на другой палове – яна...”
Каліноўскі: “У сваім эсэ вы пішаце, што цягам мінулых 30-40 гадоў вы не знайшлі магчымасьці злучыцца са сваёй каханай, і яна не рашылася даць вам пэўны сыгнал, і пазьней вы не сустрэлі ў жыцьці іншай такой жанчыны...”
Булавацкі: “Ну, чаму – я сустрэў жанчын, быў жанаты – праўда, гэта доўжылася гады тры, але мы вельмі добра ставімся адзін да аднаго з былой жонкай. У прынцыпе, тое, што было тады і што цяпер – яно не замінала мне, наадварот, дапамагала будаваць уласнае жыцьцё...”
Каліноўскі: “Якім чынам?”
Булавацкі: “У такім духоўным сэнсе. Яно дапамагала мне прымаць рашэньні ў цяжкіх выпадках”.
“Я думаў расказаць ёй пра ўсё, але патрапіў у аўтааварыю”
Каліноўскі: “Скажыце, а вы сустракаліся са сваёй каханай у дарослым узросьце?”
Булавацкі: “На жаль, не. Я працаваў у ейнай вёсцы, і там у мяне вучылася яе сястра. Нядаўна мы сустрэліся зь ёю, і яна сказала, што маё каханьне жыве ва Ўкраіне, але бывае тут, і што, калі ў чарговы раз прыедзе, то можа зьвязаць нас... Але я сказаў, што я не хачу”.
Каліноўскі: “Чаму вы ня хочаце сустрэцца зь ёю цяперашняй?”
Булавацкі: “Ну, па-першае, яна, дзякаваць богу, больш-менш шчасьлівы чалавек, у яе муж, сям''я, і ўсё, што трэба для жыцьця чалавеку, і навошта турбаваць яе нейкімі ўспамінамі. Па-другое, гэта ўспаміны асабіста мае. Мне паказалі яе фатаздымак, яна на ім, натуральна, непадобная да той, якая была раней – дык гэта зьнешняе непадабенства, а калі я яшчэ адчую і ўнутранае непадабенства, магчыма, то гэта неяк перашкодзіць маёй душы”.
Каліноўскі: “Хай застаецца той вобраз, які на вашым мэдальёне?”
Булавацкі: “Так. Я берагу тое”.
Каліноўскі: “А калі б была магчымасьць нешта памяняць, калі б вы вярнуліся б на 30 гадоў назад – вы нешта іначай зрабілі б у сваім асабістым жыцьці?”
Булавацкі: “Ведаеце, нешта іначай зрабіць цяжка, бо я тады, як быў на першым курсе інстытуту, ехаў на вечар спатканьня ў школу, якую скончыў, і думаў расказаць ёй усё пра гэта. Але справа ў тым, што я тады патрапіў у аўтааварыю і, на вялікі жаль, ня змог. Яна там была – мяне не было... А на другі год я быў, але яе не было... Калі б можна было зьмяніць тую аўтааварыю, дык я б яе зьмяніў”.
АПЫТАНЬНЕ: ці верыце вы ў каханьне зь першага погляду?
Каліноўскі: “А што вы адкажаце на гэтае пытаньне? Ці верыце вы, што ў аднаго чалавека можа быць шмат каханьняў, і ўсе зь першага погляду?”
Булавацкі: “Ну, у прынцыпе, калі можа быць адно, можа быць і другое... У мяне яно нават было ня зь першага погляду, а зь першага почуту...”
Каліноўскі: “Дык значыцца, магчыма зь перашага погляду закахацца на ўсё жыцьцё?”
Булавацкі: “Так, каханьне бывае розным. Нельга лічыць, што яно адно, заўсёды аднолькавае... У аднаго бывае, у другое не бывае – гэта ўжо як каму Бог дасьць...”
“Дзень у БНР настолькі адрозьніваўся б ад таго, што мы маем сёньня...”
Каліноўскі: “Спадар Міхась, вашыя эсэ пра каханьне і эсэ, якое вы даслалі на конкурс "Мая свабода" ў 2004 годзе, сьведчаць пра літаратурны талент. Ці не спрабавалі вы сябе апрача матэматыкі рэалізаваць у літаратуры?”
Булавацкі: “Ну, справа ў тым, што беларуская мова настолькі прыгожая, што той, хто ёю карыстаецца, проста ня можа не пісаць вершаў... Спробы нейкія такія былі ў мяне. Паэтычны талент у мяне невялікі, таму я на свае творы яго амаль ня трачу. Але я займаюся перакладамі з адзінай замежнай мовы, якой валодаю – з расейскай. Найперш я перакладаю ўлюбёнага мною Ўладзіміра Высоцкага. Пераклаў ужо больш за 30 твораў, у 1999 годзе быў выдадзены зборнік маіх перакладаў...”
Каліноўскі: “А ці сьпявае нехта песьні Высоцкага па-беларуску ў вашым перакладзе?”
Булавацкі: “На вялікі жаль, я ня чуў ні разу... Калісьці я сустракаўся зь Віктарам Шалкевічам і падарыў яму той зборнік. Ён узрадаваўся і сказаў, што што-небудзь сьпяе. Але мне не давялося чуць, засьпяваў ён ці не... Бывае, што я выконваю гэтыя творы і са сцэны, проста чытаю – таксама гучыць някепска”.
Каліноўскі: “Каго вы яшчэ пераклалі на беларускую мову?”
Булавацкі: “У мяне былі некаторыя разавыя рэчы – то Чычыбабіна, то нават зь нямецкай адзін верш пераклаў – але ў асноўным Высоцкага”.
Каліноўскі: “Вы, напэўна, ужо чулі пра новы конкурс "Свабоды" – "Адзін дзень у БНР-2008". Ці ёсьць у вас нейкія ідэі – якім бы выглядаў адзін дзень у БНР у 2008 годзе?”
Булавацкі: “Я пакуль пра гэта ня думаў... Дарэчы, гэта настолькі адрозьнівалася б ад таго, што мы маем сёньня... Адчапіцца ад гэтага настолькі цяжка, што тут трэба насамрэч падумаць...”
“Маю прафэсію падарыла мне яна”
Каліноўскі: “Калісьці вы былі ў складзе стваральнікаў БНФ, пазьней узначальвалі абласную філію ТБМ. Цяпер вы нібыта адышлі ад грамадзка-палітычнай дзейнасьці?”
Булавацкі: “Так. Што ні кажы, а асноўная мая дзейнасьць – настаўніцкая, я настаўнік матэматыкі высокага ўзроўню. Гэтую прафэсію падарыла мне яна, тая, пра якую я пісаў у сваім эсэ. І ааказалася, што гэта вельмі патрэбная для мяне рэч. Паколькі тут я магу зрабіць нешта прафэсійна высокае, а ўсё астатняе перашкаджае гэтаму, то я вырашыў вярнуцца да свайго”.
Каліноўскі: “Але цяпер вы сталай працы ня маеце?”
Булавацкі: “Ня маю, але скончыў зараз дапаможнік па трыганамэтрыі для тых дзетак, якія вырашылі вучыцца па-беларуску. У нас ёсьць такія дзеткі, якім не даюць магчымасьці вучыцца па-беларуску, дый клясаў няма ў нейкіх маленькіх раённых гарадах, і яны абіраюць навучаньне дома. Дык вось для іх мне хочацца ствараць найлепшыя вучэбна-дыдактычныя матэрыялы. Я гэтым і займаюся”.
Каліноўскі: “Вы маеце на ўвазе Машу Каралькову, Янку Лапіцкага?..”
Булавацкі: “Так, ім і прысьвечаны мой "опус" па трыганамэтрыі”.
Каліноўскі: “І шмат такіх дзяцей?”
Булавацкі: “Ну, па-першае, ёсьць "партызанскі" ліцэй, у якім каля сотні чалавек, і ім жа патрэбна... У Горках Маша была калісьці адна, а цяпер там такіх дзетак каля сарака. У клясе, дзе вучыцца Маша – там шэсьць чалавек, а акрамя таго ёсьць і іншыя клясы. З адзінкі вырасла во якая плеяда... Мы сустракаліся з Машай, калі яны яшчэ гэта пачыналі. Там была вялікая скандальная сытуацыя, усе чыноўнікі на дыбы сталі – мы як езьдзілі туды абараняць іх...”
Каліноўскі: “Як бы вы ацанілі псыхічны стан дзяцей у такой складанай сытуацыі? Яны вытрымалі гэта?”
Булавацкі: “Маша вытрымала, і яна лічыць, што гэта правільна. Я глядзеў нядаўна фільм, зьняты пра беларускую мову, і чуў, як яна там выказваецца – гэта ўжо сталае дзіця, дарослы, разумны чалавек...”
“Гэта дзеці, якія адчулі ўжо смак свабоды”
Каліноўскі: “Апрача таго вы працавалі ў Коласаўскім ліцэі, выкладалі матэматыку, але ў гэтым годзе сыйшлі адтуль – чаму?”
Булавацкі: “Ведаеце, было адно рашэньне, прынятае дырэктарам, якое я не падзяляю. Ён за нейкую правіннасьць выключыў зь ліцэю ўсё групу, а я палічыў, што гэта вельмі жорсткае пакараньне для гэтай групы. Я застаўся з гэтай групай”.
Каліноўскі: “Тры гады вы займаліся з гэтымі дзецьмі ў даволі складаных умовах, яны езьдзілі па розных будынках з урока на ўрок... Як ім такое навучаньне – ці камфортна ім?”
Булавацкі: “Ведаеце, дзеці там, як і звычайныя дзеці – яны розныя. Ёсьць там разумныя, жартаўлівыя, таленавітыя, менш таленавітыя... Праграмная матэматыка ў прынцыпе большасьці зь іх не патрэбная на тым узроўні, на якім я ім выкладаў... Але мне было цікава зь імі сустракацца, размаўляць, таму што гэта дзеці, якія адчулі ўжо смак свабоды... Бывала так, што некаторыя зь іх пераходзілі ў звычайную школу, і ў звычайнай школе той дух быў ім ужо невыносны... Гэтыя дзеці – частка нашай сапраўднай будучыні”.
“Наша гімназія па назьве беларуская, але беларускага там нічога няма”
Каліноўскі: “А вы адчулі смак свабоды, працуючы ў недзяржаўных установах, і ня хочаце вяртацца ў нейкую магілёўскую школу?”
Булавацкі: “Чаму, я б вярнуўся, але мае заявы ў абодвух упраўленьнях адукацыі, раённым і гарадзкім, ляжаць даўно. Мне проста працы не даюць – прымаюць маладых спэцыялістаў, нявопытных людзей, якія ня вельмі добра могуць навучыць матэматыцы, а той, хто можа вельмі добра навучыць і шмат разоў гэта даказваў, чамусьці ім непатрэбен”.
Каліноўскі: “Чаму?”
Булавацкі: “Па-першае, канечне, мая выразная беларускасьць... Мне давалі працаваць у ліцэях, з адным клясам толькі, прычым з посьпехам – мае вучні перамагалі на абласной алімпіядзе... Я працаваў у расейскамоўным ліцэі і выкладаў па-расейску. А на перапынках пераходзіў на беларускую мову. І калі мне вучні задавалі пытаньні, я шчыра на іх адказваў, у тым ліку і не хаваў ніякіх сваіх палітычных поглядаў... Натуральна, што гэта нэрвавала чыноўнікаў ад адукацыі...”
Каліноўскі: “А якая ўвогуле сытуацыя ў Магілёве зь беларускамоўнымі клясамі?”
Булавацкі: “На вялікі жаль, не такая як у Горках, нашым раённым цэнтры. Ёсьць людзі, якія хочуць, каб дзеці вучыліся па-беларуску, але ня могуць дамовіцца, бо ў іх дзеці рознага ўзросту... Каб набраць на клясу хаць б 3-4 чалавекі... 5 гадоў таму у нашай беларускай гімназіі – яна па назьве беларуская, але беларускага там нічога няма – мы вырашылі паспрабаваць адкрыць беларускую кляса. Угаварылі наша начальства, дазволілі нам сабраць кляса, і мы сабралі 4 заявы. На гэтыя 4 заявы раённае начальства сказала, што няма грошай, каб адкрыць клясу...”
Міхась Булавацкі: “Я веру ў тое, што каханьне прадвызначае лёс чалавека” 18.08.2007

Міхась Булавацкі нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Восы-Калёсы на Глушчыне Магілёўскай вобласьці. Скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у вясковых школах, у вольны час самаходзь езьдзіў па школах СССР, вывучаючы досьвед лепшых настаўнікаў матэматыкі. Пачаў пісаць пра іх у рэспубліканскую і цэнтральную савецкую прэсу. Гэтыя публікацыі заўважылі і запрасілі на працу ў той самы інстытут, які скончыў.
Прапрацаваў асыстэнтам катэдры мэтодыкі выкладаньня матэматыкі Магілёўскага пэдунівэрсытэту 20 гадоў і быў звольнены за незалежныя погляды на грамадзкія праблемы, але фармальна – з-за спрэчкі па новым падручніку для школьнікаў. З 1998 году фактычна беспрацоўны. Час ад часу меў некалькі гадзінаў у гарадзкім ліцэі, даваў прыватныя урокі.
Аўтар падручніка “Матэматыка – 5” (для беларускамоўных гімназій), выдадзенага ў выдавецтве Магілёўскага ўнівэрсытэту імя А.Куляшова. Цяпер падрыхтаваў да выданьня дапаможнік “Цалкам зразумелая трыганамэтрыя” для тых вучняў, якія вывучаюць гэты прадмет самастойна па-беларуску.
Быў сябрам першага Сойму Беларускага Народнага Фронту, потым 10 гадоў кіраваў Магілёўскай абласной арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Абіраўся намесьнікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (партыя Станіслава Шушкевіча).
Вольны час прысьвячае перакладам вершаў на беларускую мову, пераклаў і выдаў зборнік паэзіі Ўладзімера Высоцкага.