Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка -- упершыню жывапіс


Радыё Свабода Васіль Быкаў здабыў усясьветную славу як пісьменьнік. Але ўсё жыцьцё маляваў. Пра гэтае захапленьне Быкава ведалі толькі блізкія і сябры – аж пакуль ў 2000 годзе ня выйшла кніга вершай Рыгора Барадуліна “Лісты ў Хэльсынкі”, у якой былі зьмешчаныя малюнкі Быкава. Пазьней некаторыя малюнкі друкаваліся, у тым ліку ўпершыню – у кнізе “Быкаў на Свабодзе" (2003, 2004 гг.).



Але палотны Быкава, выкананыя алеем, не выстаўляліся і не публікаваліся нідзе.



Упершыню іх убачаць сёньня наведнікі вэб-сайту “Свабоды” ў Інтэрнэце.



У суботу – прэм’ера інтэрнэт-выставы “Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка” на вэб-сайце беларускай "Свабоды".



Гл. таксама:

Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Менск, жывапіс Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 1. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 2. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 3. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 4. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Прага, ч. 1. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Прага, ч. 2.

На здымках: некаторыя з малюнкаў Быкава, зробленыя ў Менску, Хэльсынкі і Празе.
XS
SM
MD
LG