Мацкевіч: "Тэхнічна гэта немагчыма пакуль што, пакуль не гатовы гэты Паўночна-эўрапейскі газаправод праз Балтыйскае мора. Праз Украіну можна трошкі больш падаць газу ў Эўропу, але патокі, якія ідуць праз нас, зарыентаваныя на іншыя ніткі газаправодаў, што ідуць праз Польшчу. Таму перш за ўсё пацерпяць польскія спажыўцы, а таксама літоўскія.
Каліноўскі: "Чаму, на вашую думку, беларускі ўрад не аплачвае свой доўг "Газпрому", а даводзіць да пагрозаў скарачэньня паставак?"
Мацкевіч: "Я спачатку ўвогуле не мог паверыць, што такое адбываецца ад пачатку году. Была падпісаная дамова па цане ў 100 даляраў за тысячу кубамэтраў газу, і я думаў, што яна аплачваецца... Такая сытуацыя створаная вышэйшым кіраўніцтвам, я думаю, што гэта ідзе ад прэзыдэнта. Гэта ягоныя ўмовы, каб не павышаць тарыфы на камунальныя паслугі, каб прадпрыемствам было нейкае абмежаванае падвышэньне коштаў на газ. І ў той жа час падпісаны кантракт з цаною ў 100 даляраў. Гэта ж несумяшчальна... Урад, спрабуючы выканаць гэта, і залез у пастку, і завёў у яе ўсіх нас..."
Каліноўскі: "Атрыманыя ж грошы ад прыватызацыі "Белтрансгазу" -- можа, імі варта разьлічыцца?"
Мацкевіч: "Тое, што ад прыватызацыі прыходзіць, то, як правільна кажа віцэ-прэм''ер Сямашка, гэтыя грошы павінны ісьці на інвэстыцыі, яны ня могуць праядацца, так мы можам зьесьці ўсё, прычым вельмі хуткімі тэмпамі. У наступным годзе кошт газу будзе яшчэ больш вялікі, такім чынам за 4 гады мы можам праесьці ўсе нашы прадпрыемствы, на якія паклалі вока расейскія бізнэсоўцы".
Каліноўскі: "Ці вы расцэньваеце дзеяньні "Газпрому" як нейкі эканамічны ціск?"
Мацкевіч: "Абсалютна, гэта не толькі эканамічны, гэта палітычны ціск. Дакладна ня ведаю, якія цяпер яшчэ ставяць умовы, каб даць Беларусі абяцаны прэзыдэнтам Расеі Пуціным год назад крэдыт... Гэта ж ён абяцаў, што Расея дасьць Беларусі паўтара мільярда даляраў, калі будзе цяжкая эканамічная сытуацыя. Фактычна гэта не выканана. Той, хто паверыў у гэтыя словы, -- патрапіў у пастку. Якія яшчэ ўмовы ставяцца сёньня -- кошт прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў ці ўвядзеньне расейскага рубля, нам ня кажуць. Але ўмовы сфармуляваныя, і тыя перамоўшчыкі, якія прыяжджаюць з Масквы, іх ведаюць".