Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Менску камэнтуюць затрыманьне Аляксандра Бароўскага?


Алесь Дашчынскі, Менск Паводле дырэктара аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, нафтавая тэма стала моцна актуальнай:

“Усё, што рабілася ў гэтай сфэры прыносіла вялікія прыбыткі чыноўнікам. Цяпер, калі рэзка паменшыліся магчымасьці для такіх спэкуляцыяў, трэба знайсьці вінаватых. А праблемы ёсьць у тым, што ў нас проста бэнзіну можа ня быць на запраўках. А цяпер раскрыць мафію і жулікаў — самы час”.

Паводле Леаніда Заікі, нафта — гэта залатое дно і ва ўсім сьвеце, які б чыноўнік не сядзеў бы на нафце, ён заўсёды будзе крыху “прыпудраны” ў грашах.
Я.Раманчук: “Гэта быў дзяржаўны чалавек, чалавек каманды Лукашэнкі.”.
Паводле кіраўніка навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, наўрад ці можна назваць спадара Бароўскага рыначнікам ці лібэралам:

“Гэта быў дзяржаўны чалавек, чалавек каманды Лукашэнкі. “Белнафтахім” — структура, якая паводле сваёй прыроды ёсьць структурай з канфліктам інтарэсаў. З аднаго боку, ён павінен выдаваць нейкія ліцэнзіі й рэгуляваць рынак нафты, з другога боку “Белнафтахім” сам займаецца камэрцыйнай дзейнасьцю. Таму тут хаваецца тая прычына, па якой Бароўскага маглі фармальна арыштаваць. Але ён сам ведаў, на што ідзе. Яго паставілі на гэтую пасаду, і ён разумеў, якая можа быць рызыка. Вось і здарылася!”

Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у прамысловасьці Анатоль Паўловіч адмовіўся камэнтаваць затрыманьне старшыні “Белнафтахіму”.

“У любой гаспадарчай дзейнасьці ёсьць столькі паказчыкаў, якія... Я ж разумею, арыштоўваюць за злоўжываньні нейкія, ці нешта яшчэ. Калі нам паказваюць статыстыку, там жа гэтых рэчаў ня ўбачыш”.

• За што арыштавалі старшыню “Белнафтахіму”?, 30.05.2007

• Затрыманы старшыня “Белнафтахіму”, 30.05.2007

• КДБ не паведамляе імёны затрыманых разам з А.Бароўскім, 30.05.2007

• Залатая эра беларускага нафтахіму скончылася?, 19.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG