Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: Дзень пісьменства адзначаць на вуліцах, названых па-расейску


Радыё Свабода, Магілёў У Шклове, дзе сёлета пройдзе афіцыйны Дзень беларускага пісьменства і друку, мясцовая ўлада пачала мяняць шыльды зь беларускамоўнымі назвамі вуліц на расейскамоўныя.

Па-расейску пададзены назвы й дзьвюх перайменаваных вуліц – Янкі Купалы і Якуба Коласа, што раней насілі імёны Ўрыцкага і Карла Маркса. Пераназываньне зьдзейсьнілі менавіта да афіцыйнага Дня беларускага пісьменства і друку.

Шклоўскія грамадзкія актывісты спрабуюць не дапусьціць зьяўленьня ў Шклове шыльдаў з назвамі вуліц па-расейску – перадусім шукаюць рады ў Магілёўскім аблвыканкаме. А там – выяўляецца – пра дзеяньні шклоўскіх чыноўнікаў ня чулі.

У Шклоўскім райвыканкаме не камэнтуюць сытуацыі з заменай шыльдаў. Начальнікі спасылаюцца на занятасьць. Паводле кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгора Кастусёва, шыльды, якія цяпер падпалі пад замену, вырабленыя ў 2000 годзе, за часам падрыхтоўкі "Дажынак".

Афіцыйны Дзень беларускага пісьменства і друку пройдзе ў Шклове 2 і 3 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG