Пра адкрыцьцё выставы расказвае журналіст зь Ліды Станіслаў Суднік:
Суднік: “Ідзе адкрыцьцё выставы. Шмат моладзі, пажылых і зусім старых людзей, якім гэта цікава. Мастацтвазнаўцтвы выступаюць, прадстаўнікі Таварыства польскай культуры. Выстаўлена больш за 60 рэпрадукцый, сабраныя ўсе найноўшыя выданьні, навучэнцамі Лідзкай пэдвучэльні падрыхтавана да выкананьня два палянэзы Н.Орды”.
Імпрэзы да 200-годзьдзя Напалеона Орды праходзяць у Беларусі пад эгідай ЮНЭСКА. Юбілей адзначае грамадзкасьць у Горадні, Берасьці, Пінску, Іванаве. Са словаў старшыні ТБМ Алега Трусава, 15 лютага ў Менску адбудзецца навуковая канфэрэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Польшчы, Літвы, Украіны.
Трусаў: “Вяртаньне Напалеона Орды адбываецца ў поўным аб’ёме. У пэрыяд незалежнай Беларусі паставілі помнік у Іванаве. Цяпер плянуецца адкрыць музэй. Манэта будзе. Напалеон Орда маляваў помнікі нашай спадчыны. Паводле ягоных малюнкаў рэстаўратары робяць рэканструкцыю. Для Беларусі Напалеон Орда зрабіў надзвычай многа”.
Напалеон Орда быў ня толькі майстрам архітэктурнага пэйзажу. Пра ягоную музычную спадчыну гаворыць опэрны сьпявак Віктар Скарабагатаў:
Скарабагатаў: “Спадчына багатая. Ён жа досыць багата выдаваў свае творы. Усё, што знойдзена, выканана ў межах фэсту “Адраджэньне” Беларускай капэляй”.
І яшчэ адна навіна. У Літве сёлета ўпершыню выдалі альбом мастацкіх гравюраў Напалеона Орды. Ініцыятыва належыць суполцы ТБМ Ковенскага ўнівэрсытэту імя Вітаўта Вялікага.
Даведка "Свабоды": Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 году ў маёнтку Варацэвічы на Берасьцейшчыне. Ён быў мастаком, кампазытарам, піяністам, пэдагогам. Пакінуў больш як 1000 акварэляў і графічных працаў. Мастак адлюстроўваў найпрыгажэйшыя куточкі Беларусі — яе касьцёлы, цэрквы, замкі, палацы, сядзібы.
Творчасьць Напалеона Орды зьвязаная з мастацкім жыцьцём Беларусі й Польшчы. З 1823 году вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. У 1827 годзе быў выключаны за прыналежнасьць да тайнага студэнцкага таварыства “Заране”. Удзельнік паўстаньня 1830 — 1831 гадоў. Пасьля яго задушэньня знаходзіўся ў эміграцыі ў Францыі. У сярэдзіне 1840-х гадоў — дырэктар Італьянскай опэры ў Парыжы.
З 1856 году жыў у Варацэвічах, у 1862—1863 — у Горадні, пасьля — на Валыні. Памёр 26 красавіка 1883 году.