Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Постаці Вялікага Княства Літоўскага


Ганна Соўсь, Менск Сёньня амбасада Літвы ў Беларусі прэзэнтуе мастацкі праект “Літва і ўсходнія суседзі: дыялёг у выяўленчым мастацтве”.

У праекце бяруць удзел мастакі зь Літвы, Беларусі і Ўкраіны. Яны прэзэнтуюць свае творы, якія адлюстроўваюць гістарычныя постаці й падзеі часу Вялікага Княства Літоўскага.

Зь беларускага боку ў выставе бярэ ўдзел мастак Аляксей Марачкін:

“Гэты праект ініцыяваны і фактычна рэалізаваны мастаком Раймондасам Савіцкасам, сынам вядомага літоўскага мастака Аўгусьцінаса Савіцкаса. Гэта актуальны і ўнікальны праект.

У жывапісе і ў роздуме мы задаем пытаньні. Хто мы? Які мы народ — што мае вялікую культурную і шматмоўную спадчыну? Ці ідзем мы тымі сьцежкамі, пракладзенымі ў свой час Вялікім Княствам Літоўскім? На гэтыя пытаньні адказваюць мастакі сваімі творамі.

Я паказаў яшчэ напісаны ў 1980 годзе партрэт “Вітаўт Вялікі” і сёньняшнія творы, прысьвечаныя Гедыміну, партрэт Багуслава Радзівіла ды іншыя”, — распавёў Аляксей Марачкін.

Пасьля Менску выстава “Літва і ўсходнія суседзі: дыялёг у выяўленчым мастацтве” будзе паказаная ва Ўкраіне і Польшчы.

Карціна Аляксея Марачкіна “Багуслаў Радзівіл”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG