Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Элітнае швэдзкае кіно падвялі субтытры на беларускай мове?


Радыё Свабода Да Нацыянальнага дня Швэцыі, які азначаецца сёньня, 6 чэрвеня, прадпрыемства “Менскі кінавідэапракат” падрыхтавала своеасаблівы падарунак – адмовілася прадставіць арганізатарам Дзён культуры Швэцыі ў Беларусі традыцыйную для такіх выпадках пляцоўку кінатэатру “Перамога”.

Стужку рэжысэркі Агнеты Фагерстром-Улсон “Нож у сэрца” будуць дэманстраваць у больш чым сьціплай залі Палацу культуры вэтэранаў. Як высьветліў карэспандэнт "Свабода", магчымай прычынай для адмовы ў арэндзе кінатэатра “Перамогі” сталі беларускія субтытры да фільму.

Падрабязнасьці – у сёньняшняй "Начной Свабодзе"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG